Жанчына з дачкой хацелі паснедаць. Калі гаспадыня падышла да пліты, то пачула дзіўнае шыпенне і нават убачыла хвост. Яна адразу ж затэлефанавала на нумар "101".
Работнікі МНС агледзелі пліту і знайшлі змяю ў адной з фаерак. Яе дасталі адтуль з дапамогай спецыяльнай прылады. Выявілася, што ў пліту запаўзла гадзюка — адзіная атрутная змяя ў Беларусі
Ратавальнікі абясшкодзілі яе. Пры інцыдэнце ніхто не пацярпеў.
Фота: mchs.gov.by Нечаканы выклік атрымалі мінскія ратавальнікі 3 жніўня. Гаспадыня кватэры на трэцім паверсе па вуліцы Ландэра заявіла, што ў яе ў газавай пліце...