У Рэчыцы дваіх мужчын заваліла пяском у траншэі
15.10.2017 17:48
—
Разное
|
![]() Фота: МНС У Рэчыцы дваіх мужчын засыпала пяском у траншэі. У суботу ўвечары яны займаліся будаўнічымі працамі ў двары прыватнага дома ў траншэі глыбінёй каля 2 метраў, калі раптам абваліўся грунт. Гаспадар дома 1980 года нараджэння і яго памочнік 1996 года нараджэння апынуліся па грудзі ў пяску. Ім на дапамогу выслалі шэсць адзінак тэхнікі і 17 выратавальнікаў, паведамляе Прычынай абвалу стала тое, што сцены траншэі не былі ўмацаваныя. Мужчын паспяхова дасталі з пяску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Рэчыцы дваіх мужчын засыпала пяском у траншэі. У суботу ўвечары яны займаліся будаўнічымі працамі ў двары прыватнага дома ў траншэі глыбінёй каля 2... |
|