Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

08.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 11 да 17 гадзін 14 снежня Мя­дзельскі ўчастак паштовай сувязі праводзіць абласны дзень падпісчыка ў аддзяленні «Мядзел-1». Знаходзіцца яно ў райцэнтры па вуліцы 17 верасня, 2. Тыя, хто ў гэты дзень аформяць падпіску, атрымаюць сувеніры.

♦ ♦ ♦

Зноў «Адзіны дзень скідак» ар­ганізоў­вае Крывіцкае рознічна-гандлёвае прадпрыемства і абяцае скідкі на 17% на ўсе нехарчовыя тавары, уключаючы ювелірныя вырабы. Зрабіць пакупкі са скідкамі можна 14, 21 і 28 снежня ў магазінах «Уні­вермаг» і «Мэбля» ў Мядзеле, «Родны кут» і «Будаўнік» у к. п. Нарач, «Прамтавары» ў вёсках Нарач, Княгінін і Будславе, гандлёвым цэнтры г. п. Крывічы.

 ♦ ♦ ♦

У рамках Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь Цэнтр творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна пачаў дабрачынны марафон «Ад сэрца да сэрца». У мінулую суботу ва ўсіх аб’яднаннях дзеці займаліся вырабам народных сувеніраў «зайчык на пальчык», якія падораць дзецям на дабрачыннай ёлцы.

 ♦ ♦ ♦

Пазнавальная гадзіна «СНІД: што трэба ведаць, каб заставацца здаровым» адбылася ў Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка. Школьнікам прапанавалі паглядзець кароткаметражны відэафільм «ВІЧ/СНІД». Выступіла і правяла ролевую гульню
«Я+ТЫ—СНІД» загадчык аддзела эпідэ­міялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Ерман.

 ♦ ♦ ♦

Шоу-праграма «Міс «Зубраня» прайшла ў  Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры. Юныя канкурсанткі з розных атрадаў змагаліся за званне лепшай у разнастайных намінацыях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 11 да 17 гадзін 14 снежня Мя­дзельскі ўчастак паштовай сувязі праводзіць абласны дзень падпісчыка ў аддзяленні «Мядзел-1». Знаходзіцца яно ў райцэнтры па вуліцы 17...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика