Аптымістычны старт і грунтоўная падтрымка. 21.by

Аптымістычны старт і грунтоўная падтрымка

08.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Маладосць заўсёды ўносіць у паўсядзённасць яркі, новы струмень, дзякуючы якому жыццё не стаіць на месцы”, — менавіта такімі словамі сустракалі маладых спецыялістаў 29 лістапада ў Мядзельскім гарадскім Доме культуры. Тут праходзіў штогадовы Злёт маладых спецыялістаў, на якім былым студэнтам, а цяпер прафесіяналам, выпаў шанц бліжэй пазнаёміцца, атрымаць парады ад прадстаўнікоў мясцовай улады і задаць пытанні. А галоўнае — паказаць сябе і расказаць, як яны прыжыліся ў раёне, з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся, чаму навучыліся.

На сцэну выйшла зборная каманда выкладчыкаў Мядзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі і Мядзельскага ВПК я/с-СШ, медсясцёр і ўрачоў цэнтральнай раённай бальніцы, спецыялістаў сельгасарганізацый, якая распавяла пра тое, як жывецца і працуецца маладым спецыялістам. Выступленне было падобна на гульню ў КВЗ, весела, надзённа, з песнямі і танцамі. Чыталі рэп, разыгрывалі сітуацыі са сваёй рабочай практыкі і змагаліся са стэрэатыпамі пра жыццё ў раёне. Асноўная іх ідэя прагучала ў адным сказе: “Усё не так дрэнна, як нам здалося ў самым пачатку”.



Далей гасцям зноў прапанавалі звярнуць увагу на экран, дзе сваё прывітанне паказвалі маладыя спецыялісты з ААТ “Пруднікі-Агра”. Яны з гумарам і самаіроніяй распавялі пра сябе і сваіх калег. Нягледзячы на тое, што жартавалі адзін над адным і не саромеліся казаць нават пра недахопы, было зразумела, што моладзь паміж сабой у добрых адносінах. А з улікам таго, што яны жывуць разам, наогул стваралася ўражанне, што гэта члены адной сям’і.
Пасля відэа-звароту на сцэне зноў разыгралі сцэнку. На гэты раз спецыялісты, якія прыступілі да працы ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Яны ўяўлялі, што было б, каб у дзяржаве існаваў аддзел па пошуку маладых спецыялістаў, дзе б і як іх шукалі. На гэты раз за свежымі кадрамі “Зубраня” паляцеў на іншую планету. Выступленне запомнілася інтэрактыўнасцю, падчас якога важатыя прапанавалі гледачам падняцца са сваіх месцаў і выканаць разам невялікі танец, загадвалі загадкі-вершы, задавалі пытанні. І зала ахвотна падтрымлівала гэтую гульню.
У канцы важатыя і выкладчыкі прапанавалі міні-сцэнку, дзе паказалі адрозненне жыцця дзяцей “Зубраня” ад жыцця дарослых. Параўналі іх паводзіны на зарадцы, абедзе, ціхай гадзіне… Аказалася, што дзеці і дарослыя аднолькава толькі спяць.



Галоўны пасыл адгадваўся без праблем: маладыя спецыялісты павінны быць актыўнымі, творчымі, а галоўнае, любіць сваю працу і хацець прыносіць карысць людзям.
Завяршыла блок выступлення маладых спецыялістаў відэа-віншаванне, дзе тыя, хто калісьці таксама быў «новенькім» у раёне, жадалі новаму пакаленню не губляць сябе, верыць у добрую справу і жадаць рабіць свет лепшым. На гэтым закончылася знаёмства з маладымі спецыялістамі і надышоў момант ім самім пазнаёміцца з прадстаўнікамі службаў, якія так ці інакш будуць сустракацца ў іх жыцці і працы.
Першай на сцэну паднялася Святлана Чарняўская — старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. Яна запрасіла моладзь прадстаўляць свае арганізацыі ў спартыўных мерапрыемствах і акцыях. Распавяла пра зніжкі, прадугледжаныя для членаў прафсаюзаў у санаторыях, прапанавала моладзі заходзіць на старонку арганізацыі ў сацсетцы “ВКонтакте” і пакідаць свае прапановы, дзяліцца ідэямі і навінамі.


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
Затым слова далі Жанне Апановіч — начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, якая распавяла пра вырашэнне жыллёвай праблемы. Галоўны спецыяліст аддзела рознічнага бізнесу Мінскага абласнога ўпраўлення Цэнтра банкаўскіх паслуг
№ 619 г. Мядзела філіяла № 601 ААТ “ААБ “Беларусбанк” г. Маладзечна Дар’я Жэнеўская спынілася на пытаннях крэдытавання, льгот і магчымасцей для маладых спецыялістаў. Марына Апанасёнак — першы сакратар РК ГА “БРСМ”, павітала маладых спецыялістаў і выказала ўпэўненасць, што кожны з іх таленавіты і актыўны, і прыкладзе свой талент для развіцця раёна.
Таксама вядучая прадставіла гасцей, якія прысутнічалі ў зале. Сярод іх: Вячаслаў Клімовіч — начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Вольга Габрусенак — начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама, Анжаліка Раскова — спецыяліст аддзела кадраў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. У фінале з заключным словам выступіла Іна Барыева — намеснік старшыні райвыканкама.
— Толькі разам мы з вамі дасягнём вынікаў. Толькі пры ўдзеле ўсіх мы ўбачым, як праз год ці два моладзь будзе гуляць па Мядзеле і ў восем, і ў дзесяць гадзін вечара, і ў панядзелак, і ў нядзелю, таму што ў горадзе цікавей, чым дома. І недахопы раёна ператворым у перавагі. Для мяне родны горад — гэта глыток свежага паветра, гэта любоў, гэта жыццё — Радзіма. Я вельмі люблю свой край і мне вельмі хочацца, каб і вы палюбілі яго. Каб вы закахаліся і не пашкадавалі сіл на тое, каб зрабіць яго лепшым. Так, для гэтага трэба аддаць сябе любімай справе цалкам. Але памятайце, што затрачаныя энергія і любоў вернуцца да вас удвая, утрая.
Іна Іванаўна заклікала маладое пакаленне спецыялістаў не цурацца парад старэйшых калег і пастаянна імкнуцца стаць лепшымі.
На гэтым урачыстая частка мерапрыемства завяршылася, але не завяршыўся Злёт маладых спецыялістаў, якія працягнулі сваё знаёмства з раёнам у музеі народнай славы.

Аляксандра ГАРАЧКА.
Фота Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Маладосць заўсёды ўносіць у паўсядзённасць яркі, новы струмень, дзякуючы якому жыццё не стаіць на месцы”, — менавіта такімі словамі сустракалі маладых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика