Поспехі і радасці Святланы Амельянюк. 21.by

Поспехі і радасці Святланы Амельянюк

13.12.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота Святланы КІСЛАЙ.
Нельга двойчы пражыць жыццё. Таму патрэбна, каб у адным, падараваным лёсам, умясцілася як мага больш поспехаў і радасцяў. Поспехі ў Святланы Амельянюк ёсць: двойчы за сваю старанную працу жывёлавод фермы “Падлессе-2” ААТ “Хмелева” была занесена на Дошку гонару раёна. А радасці? Пра іх крыху пазней…
Нараджэнка вёскі Альманы, што на Століншчыне, на Жабінкаўшчыне апынулася ў 80-я гады, калі іх шматдзетная сям’я пераехала ў Дзяменічы. Пасля васьмігодкі дзяўчына паступіла ў Кобрынскае вучылішча № 153, дзе атрымала спецыяльнасць ткачыхі. Наступныя дзесяць гадоў свайго жыцця Святлана Фёдараўна рупілася на ААТ “Дываны Брэста”.
Сустрэча з будучым мужам стала пераломным момантам у лёсе маладой жанчыны. Жабінкавец Сяргей Амельянюк не любіў гарадскога тлуму і мітусні, яго вабіла вясковае жыццё. Пасля вяселля маладая сям’я пасялілася ў Хмелеве.
Святлана Фёдараўна стала працаваць на ферме даяркай, затым цялятніцай, Сяргей Уладзіміравіч – трактарыстам. У працы ды ў сямейных і гаспадарчых клопатах праляцелі 20 гадоў сумеснага жыцця, і сёлета 15 лістапада Амельянюкі адсвяткавалі фарфоравае вяселле. Увесь час сумленна шчыравалі, сыноў гадавалі. Старэйшы Дзяніс рупіцца разам з бацькамі ў ААТ “Хмелева”, малодшы Андрэй вучыцца ў 11 класе.
– Хлопцы мае працавітыя, заўсёды нам дапамагаюць, калі маленькія былі, і тады прыбягалі да мяне на ферму, стараліся крыху аблегчыць матуліну нялёгкую працу, – кажа Святлана Фёдараўна.
Яна ад відна да цямна завіхалася ля цялят, клапацілася пра іх кармленне, старанна даглядала сваіх выхаванцаў. І гэтыя старанні былі заўважаны і годна ацэнены.
У 2012 годзе жывёлавод фермы “Падлессе” ААТ “Хмелева” Святлана Амельянюк упершыню трапіла ў Галерэю працоўнай славы раёна і атрымала Ганаровую грамату з рук старшыні абласнога Савета дэпутатаў Сяргея Ашмянцава.
– Родныя, знаёмыя званілі аж са Століна, віншавалі, – прызнаецца Святлана Фёдараўна.
Сёлета яна зноў у ліку лепшых рупліўцаў раёна.
Загадчык фермы “Падлессе-2” Вера Крох задаволена працай жывёлавода.
– Сёння Святлана даглядае 164 цяляці, сярэднесутачнае прыбаўленне іх у вазе – 850-900 грамаў, – расказвае Вера Віктараўна.
– Я люблю сваю работу, цялушак сваіх, – дзеліцца Святлана Амельянюк. – Хвалююся за іх, як за дзетак, каб не хварэлі, добра елі, вагу набіралі, весела скакалі.
Жывёлінкі адчуваюць гэтую любоў і клопат, штодзённа з нецярпеннем чакаюць сваю карміліцу. Пакуль размаўляем, труцца аб любімую “выхавальніцу”, ліжуць языкамі. Адно замілаванне!
Цікаўлюся, што прыносіць задавальненне Святлане Фёдараўне, акрамя працы.
– Сыны – мая радасць, цешыць, калі ў родных усё добра, усё ладзіцца, – завяршае размову руплівіца і спяшаецца да сваіх гадаванцаў.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК. Фота Святланы КІСЛАЙ. Нельга двойчы пражыць жыццё. Таму патрэбна, каб у адным, падараваным лёсам, умясцілася як мага больш поспехаў і радасцяў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика