У гомельскім супермаркеце пакупнік з нажом напаў на іншых наведвальнікаў. 21.by

У гомельскім супермаркеце пакупнік з нажом напаў на іншых наведвальнікаў

17.01.2018 10:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Па выкліку ў супермаркет "Алмі" на вуліцы Мазурава ў Гомелі выехаў нарад міліцыі групы затрымання Цэнтральнага аддзела Дэпартамента аховы МУС. 

Выявілася, што нецвярозы 47-гадовы мужчына дастаў нож і накінуўся на трох іншых мужчын, якія ішлі міма яго. Аднаму з іх нападнік сапсаваў верхнюю вопратку, другога параніў у раёне ягадзіцы. Нападніка, як піша newsgomel.by, затрымала ахова крамы.

Па словах старшага інспектара Цэнтральнага аддзела аховы Аляксандра Камарова, на месца здарэння выклікалі брыгаду хуткай. Медыкі шпіталізавалі пацярпелага. Затрыманага даставілі ў Цэнтральны АУС для далейшага разгляду.

Следчы камітэт пачаў на мужчыну крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства з ужываннем прадмета, небяспечнага для жыцця і здароўя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Па выкліку ў супермаркет "Алмі" на вуліцы Мазурава ў Гомелі выехаў нарад міліцыі групы затрымання Цэнтральнага аддзела Дэпартамента аховы МУС. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика