У Віцебску лавілі п'янага пешахода, які ўчыніў ДТЗ. 21.by

У Віцебску лавілі п'янага пешахода, які ўчыніў ДТЗ

17.01.2018 13:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў адбылося ў Віцебску з-за п'янага пешахода. 

Інцыдэнт здарыўся 16 студзеня ў 18.30 на Ленінградскай вуліцы, пішуць "Народныя навіны Віцебска". 34-гадовы кіроўца "ГАЗ" нечакана заўважыў, што на праезную частку выходзіць пешахода. Кіроўца рэзка затармазіў, і машына перакулілася.

Следам за грузавіком рухаўся легкавік "Audi 80". Каб не ўрэзацца ў перавернуты аўтамабіль, яго кіроўца выруліў на сустрэчную паласу і наехаў на агароджу.

Пешаход, які стаў прычынай ДТЗ, паспрабаваў уцячы. Але кіроўца Audi і відавочцы здарэння дагналі і затрымалі яго. Выявілася, што мужчына быў п'яны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ ДТЗ з удзелам двух аўтамабіляў адбылося ў Віцебску з-за п'янага пешахода.  Інцыдэнт здарыўся 16 студзеня ў 18.30 на Ленінградскай вуліцы, пішуць "Народныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика