П’яная жыхарка Мачулішчаў нацкавала сабак на мінака. 21.by

П’яная жыхарка Мачулішчаў нацкавала сабак на мінака

17.03.2018 14:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

П’яная жыхарка Мачулішчаў нацкавала сабак на мінака. Як перадае прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, інцыдэнт адбыўся ўначы 16 сакавіка. Мясцовы жыхар ішоў на прыпынак электрычкі, каб ехаць на працу ў начную змену. Там ён пабачыў жанчыну з двума сабакамі. Гаспадыня аддала ім каманду “фас”, жывёлы кінуліся на мінака і пакусалі яго.

Пазней, калі на месца здарэння прыбыла міліцыя, гаспадыня нацкавала сваіх псоў ужо на праваахоўнікаў, якія вымушаныя былі прымяніць табельную зброю. Адзін з сабак атрымаў дзве кулі і трапіў у ветклініку.

Вінаватая ў інцыдэнце — 54-гадовая жыхарка Мачулішчаў. Яна была ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Адметна, што раней яе прыцягвалі да адказнасці ў падобнай сітуацыі. У жніўні мінулага года парушальніцу аштрафавалі на 460 рублёў.

Цяпер гаворка вядзецца пра магчымае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за злоснае хуліганства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў П’яная жыхарка Мачулішчаў нацкавала сабак на мінака. Як перадае прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, інцыдэнт адбыўся ўначы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика