Першая “Івацэвіцкая вясна”. 21.by

Першая “Івацэвіцкая вясна”

20.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3830.jpg

 На мінулым тыдні на новым стадыёне “Кляноўка-арэна” прайшоў першы турнір пад назвай “Івацэвіцкая вясна-2018”, удзел у якім бралі чатыры каманды – ФК “Івацэвічы”, “Рух” (Брэст), “Баранавічы”, “ЮАС-Жыткавічы”. 


Наша каманда ў першай гульні саступіла баранавіцкім футбалістам, а ў другой была мацней за брэстчан. У апошняй гульні супраць “ЮАС-Жыткавічы” нашай камандзе патрабавалася перамога, бо сапернікі з Гомельшчыны выйгралі ўсе свае матчы. Перамаглі яны і ў матчы супраць ФК “Івацэвічы” – 2:0 і сталі першым пераможцам першага турніру “Івацэвіцкая вясна-2018”. Наша каманда на другім месцы, індывідуальнымі прызамі адзначаны Аляксандр Ванда (“Лепшы абаронца”) і Артур Зыбайла (“Лепшы нападаючы”).

У мінулыя выхадныя дні на “Кляноўка-арэне” прайшоў таварыскі матч паміж юнацкімі камандамі 
СДЮШАР-БДУФК і СДЮШАР (Івацэвічы) (2006 г. н.). Гульня завяршылася баявой нічыёй – 4:4.

Прайшлі першыя гульні фінальнай серыі першынства Івацэвіцкага раёна па міні-футболе. “Юс і К” нанеслі паражэнне ІТЦ – 7:1, а “Выпускнікі” былі мацней за “Кельме-сіці” – 3:2. 
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  На мінулым тыдні на новым стадыёне “Кляноўка-арэна” прайшоў першы турнір пад назвай “Івацэвіцкая вясна-2018”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика