Дэлегацыя Шаркаўшчынсага раёна наведала «Дні бізнэсу ў Айзкраўкле» у Латвіі. 21.by

Дэлегацыя Шаркаўшчынсага раёна наведала «Дні бізнэсу ў Айзкраўкле» у Латвіі

04.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20180317_132321 11 (Копировать)У сярэдзіне сакавіка дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна наведала “Дні бізнэсу ў Айзкраўкле” (Латвія). З кожным годам гэта мерапрыемства, якое праходзіла вось ужо ў сёмы раз, прываблівае ўсё больш наведвальнікаў – прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу з Латвіі і Літвы.

У гэтым годзе мерапрыемства доўжылася два дні. 16 сакавіка з мэтай абмену вопытам госці наведалі  муніцыпальныя ўстановы Аўзкраўкле( школы, спартыўны  цэнтр, цэнтр культуры),  на наступны дзень  у горадзе прайшлі традыцыйныя выстава і бізнес-кірмаш-2018, у якіх прынялі ўдзел прадпрымальнікі, рамеснікі , земляробы, прадстаўнікі самакіраванняў з усёй Латвіі і Літвы.  На працягу дня ўдзельнікі выставы-кірмашу прадстаўлялі сваю прадукцыю і паслугі, прадастаўлялі кансультацыі.

Выстава кірмаш – гэта якраз  тое месца,  дзе ўдзельнікі бізнэс-форуму абменьваюцца вопытам і наладжваюць новыя кантакты, а лепшыя прадпрымальнікі  — пераможцы ў рознцых намінацыях, атрымліваюць падзякі і  ўзнагароды ад  самакіравання Айзкраўкльскага краю. У складзе шаркаўшчынскай дэлегацыі “Дні бізнесу ў Айзкраўкле” наведалі кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта Вольга Аляксандраўна Малюгіна, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Анатольеўна Арэшкава і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Мар’янаўна Шынкевіч. Падчас   сустрэчы ў Латвіі  былі абмеркаваны далейшыя этапы супрацоўніцтва   паміж нашымі рэгіёнамі і краінамі. У планах – наведванне шаркаўшчынскага краю дэлегацыяй з горада Айзкраўкле. Дарэчы, менавіта Айзкраўкле — адзіны латвійскі горад, дзе кожны год на высокім узроўні праводзяцца кірмашы для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу з усёй Латвіі і Літвы.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.20180317_122019 (1) (Копировать)20180317_092007 22 (Копировать) 20180317_092420 (Копировать) 20180317_113132 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика