Люстрадзён на сёньня
22.05.2018
—
Разное
|
У 1912 г. (канкрэтная дата невядомая) у в. Субачы Ваўкавыскага павета нарадзіўся паэт Ян (Іван) Сямёнавіч СУБАЧ. У 1920-я гады разам з бацькамі апынуўся на тэрыторыі БССР, нелегальна перайшоўшы мяжу. У Менску закончыў школу. Першыя публікацыі пачалі з’яўляцца ў 1929 г. у газэце «Чырвоная змена». Пасьля сканчэньня школы з 1930 г. працаваў грузчыкам на кандытарскай фабрыцы «Камунарка». З 1932 г. быў членам Цэнтральнай літаратурнай студыі для маладых пісьменьнікаў пры БелАПП. З вясны 1932 г. працаваў у аршанскай міжраённай газэце. У кастрычніку 1932 г. паехаў да Павала Пруднікава ў Ленінград. З прычыны ад’езду з 1932 г. зьнікаюць публікацыі Субача ў перыядычным друку. Уладкаваўся на працу грузчыкам у гандлёвым порце. З 1933 г. вучыўся на падрыхтоўчых курсах, потым на філалагічным факультэце Ленінградскага педінстытута імя А.Герцэна. У 1937 г. скончыў інстытут. У 1932 г. выдаў у сааўтарстве з П.Пруднікавым зборнік вершаў “Песні грузчыкаў”. Вершы былі тыповым узорам ударніцкай паэзіі своеасаблівага паэтычнага авангарду. 1930-х гадоў. Быў рэпрэсаваны, арыштаваны ў жніўні 1937 г. Верагодна, памёр у лагеры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 1912 г. (канкрэтная дата невядомая) у в. Субачы Ваўкавыскага павета нарадзіўся паэт Ян (Іван) Сямёнавіч СУБАЧ. У 1920-я гады разам з бацькамі...
|
|