У 8.55 раніцы 22 траўня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра выбух у адміністрацыйна-вытворчым будынку на вуліцы Лясной у вёсцы Каралёў Стан Мінскага раёна.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што выбух адбыўся ў будынку па вытворчасці бітумнай гідраізаляцыі плошчай 2400 квадратных метраў. Пасля выбуху ў будынку пачаўся пажар.
У 9.18 супрацоўнікам МНС удалося лакалізаваць пажар. Паводле папярэдняй інфармацыі, тры чалавекі атрымалі траўмы.
Фота: mchs.gov.by У 8.55 раніцы 22 траўня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра выбух у адміністрацыйна-вытворчым будынку на вуліцы Лясной у вёсцы Каралёў Стан Мінскага...