У Лідзе 22-гадовы хлопец вынес бацьку з дома, які гарэў. 21.by

У Лідзе 22-гадовы хлопец вынес бацьку з дома, які гарэў

18.06.2018 16:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Увечары 17 чэрвеня ў 18.46 лідскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў прыватным доме на вуліцы Садовай назіраецца задымленне, паведамляе прэс-служба МНС.

Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС з дома, які загарэўся, быў выратаваны мужчына. Непрытомнага гаспадара знайшоў у пакоі яго малодшы 22-гадовы сын і вынес на свежае паветра. Жонка мужчыны і старэйшы сын у гэты час былі на працы. 

Ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў сцены і столь, падкопчаная і пашкоджаная маёмасць у жылым пакоі. 

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне гаспадара дома з агнём падчас курэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Увечары 17 чэрвеня ў 18.46 лідскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў прыватным доме на вуліцы Садовай назіраецца задымленне, паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика