Цуд, які можам стварыць самі . 21.by

Цуд, які можам стварыць самі

20.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Побач з месцам, дзе струменіла з-пад зямлі жыватворная вільгаць, нашы продкі ставілі капліцы і крыжы, вешалі абразы. Але далёка не ўсе крыніцы людзі здолелі захаваць. Многія з іх зніклі падчас меліярацыйных работ, іншыя спляжыла актыўная барацьба з рэлігіяй і царквой.
Марына СЛІЖ

Міхаіл Міхалевіч ужо на працягу 10 год, дзе б ні быў, абавязкова з той ці іншай крыніцы набірае вады і зай­маецца яе даследаваннем.

– У першую чаргу гэта мой прафесійны абавязак, – кажа доктар. – І ў той жа час цікаўлюся гісторыяй роднай зямлі. Люблю паразмаўляць са старажыламі, якія з ахвотай распавядаюць пра свае вёскі і тамтэйшыя крыніцы.

– Вельмі хвалюе мяне лёс Груздаўскай на Маладзечаншчыне. Гэту крыніцу сцерла з твару зямлі рука чалавека, – з сумам адзначае Міхаіл Міхалевіч. – Яе зруйнавалі бязбожнікі на пачатку 60-х, калі зачынілі Груздаўскую царкву, а дом бацюшкі аддалі пад школу.

У 1995 годзе царква зноў адчынілася. Але крынічку так ніхто і не аднавіў. Заўважаеш, як сочыцца вільгаццю зямля, а ніжэй, у 25 метрах ад агароджы, ніколі не высыхае невялічкая сажалка-балотца. Можа, якім-небудзь цудадзейным чынам крынічка зноў вырвецца на свет?

Мясцовыя жыхары спа­дзяюцца, што святая крыніца усё ж забруіць. Як яны сцвярджаюць, аб’явіўся чалавек з Масквы, іх зямляк, – хацеў прафінансаваць пошукавыя і іншыя работы. Але далей размоў пакуль справа не пайшла.
– Вада з крыніц нашмат смачнейшая за тую, што цячэ з водаправода, – кажа Міхаіл Міхалевіч. – Яна насычаная кіслародам, не застойваецца, як у калодзежах, дзе ваду бяруць нячаста. 

Урач-гігіеніст маладзечанскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі лічыць, што у Год малой радзімы многія крыніцы можна было б адрадзіць. Яшчэ ёсць вяскоўцы-старажылы, якія здольныя паказаць месцы, дзе калісьці з нетраў зямлі струменіла вада... У тым жа Груздаве альбо Селяўцах Маладзечанскага раёна, Прынце і Бязводным на Вілейшчыне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Побач з месцам, дзе струменіла з-пад зямлі жыватворная вільгаць, нашы продкі ставілі капліцы і крыжы, вешалі абразы. Але далёка не…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика