На Зыбіцкай мужчына, якому не далі пакаштаваць кавы, зламаў нос бармену
03.08.2018 18:28
—
Разное
|
Фота: guvd.gov.by Мінская міліцыя шукае мужчыну, які 18 чэрвеня пабіўся з персаналам кавярні Doner King на вуліцы Зыбіцкай. Пра гэта паведамляе Як высветлілі праваахоўнікі, каля 12-й гадзіны невядомы мужчына зайшоў у кавярню і папрасіў зрабіць яму кавы. Аднак наведнік папрасіў перад тым даць яму пакаштаваць напой, каб вырашыць, ці варта купляць. Работнікі кавярні адмовілі ў такой просьбе. Пасля гэтага мужчына кінуўся з імі біццаі, а праз некалькі хвілінаў уцёк з кавярні. Прыкметы мужчыны: на выгляд 35-40 гадоў, рост каля 180-185 см, шчыльнага целаскладу, валасы цёмныя, кароткія. Быў апрануты ў цёмна-шэрую майку, чорныя спартыўныя штаны, чорныя красоўкі з белымі ўстаўкамі. Пры сабе меў сумку цераз плячо. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by Мінская міліцыя шукае мужчыну, які 18 чэрвеня пабіўся з персаналам кавярні Doner King на вуліцы Зыбіцкай. Пра гэта паведамляе паведамляе прэс-служба ГУУС...
|
|