Профилактическая акция «Пяному не место за рулём» прошла в Шумилинском районе
22.08.2018
—
Разное
|
Нягледзячы на прапаганду бяспечных паводзін удзельнікаў дарожнага руху, якую праводзяць работнікі Шумілінскай дзяржаўтаінспекцыі, на дарозе па-ранейшаму трывожна. У тым плане, што не ўдаецца поўнасцю выкараніць п’яных вадзіцеляў. Вось такім – пільная ўвага падчас прафілактычнай акцыі “П’янаму не месца за рулём”, якая на тэрыторыі раёна прайшла з 7 па 16 жніўня. У рамках акцыі мы адправіліся ў рэйд па дарогах раёна разам з інспектарам дарожна-патрульнай службы Іванам Шаўчэнкам (на здымку). Падчас рэйду на аўтадарозе Р-20 ад Язвіна да Мікіціхі інспектар ДАІ прыпыніў каля трох дзясяткаў машын. “Ніколі п’яным за руль не садзіўся, – шчыра прызнаўся адзін з шумілінскіх вадзіцеляў. – Да прафілактычнай акцыі адношуся з разуменнем. Трэба, значыць трэба – прыпыняйце і правярайце ”. А вось жыхар Віцебска выклікаў сумненні ў інспектара: з лёгкім пахам алкаголю, занадта вясёлы, з пачырванелымі вачыма. Такі стан стаў падставай для праверкі вадзі-целя на алкатэстары. Прыбор пацвердзіў падазрэнні: 1,2 праміле. Аўтамабіль кіроўцы быў дастаўлены ў РАУС, на мужчыну складзены пратакол. Цяпер яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады. Ці не занадта вялікая плата за тое, што напярэдадні “быў з сябрам на шашлыках”. Па словах начальніка ДАІ Мікалая Гаралевіча, з пачатку года на дарогах вобласці былі затрыманы 1664 нецвярозыя вадзіцелі, у раёне – 32. “Хочацца звярнуцца да жыхароў раёна, нераўнадушных да бяспекі дарожнага руху: паведамляйце пра любыя факты знаходжання нецвярозых за рулём па тэл. 102, – кажа Мікалай Уладзіміравіч. – Сёння вы пашкадуеце п’янага суседа, а заўтра пад колы яго аўто могуць трапіць вашы родныя ці знаёмыя. Давайце ўсе разам падтрымліваць парадак на дарогах”. Ларыса ЗАЙЦАВА. Надрукавана ў №64 ад 21.08.2018 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“П’янаму не месца за рулём” Нягледзячы на прапаганду бяспечных паводзін удзельнікаў дарожнага руху, якую праводзяць работнікі Шумілінскай дзяржаўтаінспекцыі,...
|
|