Молодое пополнение музея. 21.by

Молодое пополнение музея

18.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошні раз выпускнік ВНУ сюды быў размеркаваны сем гадоў таму і, дарэчы, працуе да гэтага часу.


Дырэктар установы Раіса Казановіч шчыра прызнаецца, што музею неставала маладой змены. Тут даволі вопытны калектыў, многія работнікі аддалі любімай справе больш за два і тры дзесяцігоддзі.

— Нам вельмі важна захаваць пераемнасць пакаленняў, каб музей развіваўся, — заўважае Раіса Генадзьеўна. – Мы былі зацікаўленыя менавіта ў спецыялістах музейнай сферы, якія з разуменнем паставяцца да кожнага экспаната і будуць усведамляць, што кожны з іх з’яўляецца часткай пэўнай гістарычнай эпохі. Для пачынаючых спецыялістаў важна ўзбагаціць багаж ведаў, а вопытныя, спадзяюся, атрымаюць ад іх зарад маладосці і крэатыву, якога не пазычаць нашым навічкам. На старце прафесійнага шляху ім дапамагаюць куратары – загадчыца аддзела Вольга Шылько і старшы навуковы супрацоўнік Алёна Дурко.

Марыя Мячкоўская, Канстанцін Скур’ят, Дар’я Бярозка і Вадзім Ланец – выпускнікі аддзялення «Музейная справа» сталічнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Дзяўчаты спецыялізаваліся на музеязнаўстве, хлопцы – на менеджменце па гісторыка-культурнай спадчыне і турызме. Перш чым размеркавацца ў наш абласны краязнаўчы, яны пабывалі тут і пераканаліся, што менавіта аб такой рабоце марылі. Маладыя спецыялісты адзначаюць, што ў музеі шмат магчымасцей для прафесійнага развіцця, кар’ернага росту. Ды і горад перспектыўны для жыцця.

Маша і Косця родам з Вілейкі, пазнаёміліся ва ўніверсітэце, цяпер працуюць у адным калектыве. Дарэчы, Канстанцін закончыў ВНУ з дыпломам з адзнакай. Кіраўніцтва музея ўжо зацікаўлена ў тым, каб здольны хлопец прадоўжыў навучанне ў магістратуры. Цікава, што ў музейную справу ён прыйшоў па парадзе свайго… рэпетытара па гісторыі. У абласным краязнаўчым Канстанцін будзе займацца навукова-даследчай работай. Як і яго аднакурснік Вадзім Ланец. Гэты малады спецыяліст родам з Будслава. Марыя Мячкоўская замацавалася ў аддзеле методработы, а Дар’я Бярозка з Глыбокага – у фондавым. Але маладым спецыялістам цікава ў музеі абсалютна ўсё.

Навічкі паспрабавалі ўжо сябе ў якасці экскурсаводаў, дапамагалі ствараць выстаўку мастацкіх вырабаў са шкла, што нядаўна адкрылася ў музеі. Цяпер прымаюць удзел у арганізацыі выстаўкі твораў нашага слыннага мастака Мікалая Аўчыннікава, якая ў хуткім часе будзе ладзіцца ў Мядзеле. Маладыя спецыялісты былі ў камандзіроўках у Заслаўі, Барысаве, знаёміліся з работай аналагічных устаноў. А Канстанцін Скур’ят нават пераймаў вопыт у Маскве. Ён заўважыў, што расійскім калегам ёсць чаму павучыцца ў нас. У маскоўскіх музеях зроблены ўпор на інтэрактыў, а нашы спецыялісты з наведвальнікамі больш працуюць «жыўцом».

Дырэктар абласнога краязнаўчага адкрыта гаворыць і пра тое, што з-за невялікіх зарплат маладыя спецыялісты не вельмі ахвотна затрымліваюцца ў бюджэтных установах культуры. З іншага боку, трэба вучыцца зарабляць грошы. У музейшчыкаў ёсць мноства магчымасцей прыцягнуць увагу наведвальнікаў неардынарнымі праектамі і ў выніку падмацаваць фінансавую базу. На гэты конт у пачынаючых і вопытных работнікаў ужо ёсць цікавыя ідэі. Варта заўважыць і тое, што моладзь забяспечылі жыллём — дзякуючы супрацоўніцтву з кіраўніцтвам гандлёва-эканамічнага каледжа выдзелілі двухмесныя пакоі ў інтэрнаце навучальнай установы. У наступным годзе ў музеі чакаюць чарговае папаўненне: нашых землякоў, якія ў хуткім часе стануць выпускнікамі гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.   

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошні раз выпускнік ВНУ сюды быў размеркаваны сем гадоў таму і, дарэчы, працуе да гэтага часу. Дырэктар установы Раіса Казановіч шчыра прызнаецца, што музею...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика