У Дубровенскім раёне п’яны вясковец застрэліў мужчыну і параніў падлетка. 21.by

У Дубровенскім раёне п’яны вясковец застрэліў мужчыну і параніў падлетка

07.10.2018 12:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

Трагічнае здарэнне ў Дубровенскім раёне: п’яны 34-гадовы вясковец застрэліў 41-гадовага мужчыну і параніў 16-гадовага падлетка. Як паведамляе прэс-служба Віцебскай абласной міліцыі, інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 6 кастрычніка ў вёсцы Засценкі.

Мясцовы жыхар выпіваў у кампаніі аднавяскоўцаў. У пэўны момант распачалася сварка: тады мужчына схапіўся за ружжо і стаў страляць. Мужчына, у якога ён трапіў, сканаў у машыне хуткай па дарозе ў лякарню, хлопец атрымаў раненне ў перадплечча і знаходзіцца ў лякарні.

Сам нападнік знік з месца здарэння. Міліцыя затрымала яго каля другой гадзіны ночы. Цяпер праводзіцца расследаванне з высвятленнем усіх акалічнасцяў здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў Трагічнае здарэнне ў Дубровенскім раёне: п’яны 34-гадовы вясковец застрэліў 41-гадовага мужчыну і параніў 16-гадовага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика