“Я жыву сваёй работай”. 21.by

“Я жыву сваёй работай”

19.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Гледзячы на гэтую мілавідную, зграбную, стройную жанчыну, ніколі не падумаеш, што яна абслугоўвае ў складзе звяна ад 800 да 900 рагуль у дзень, працуючы аператарам машыннага даення. Аднак на самой справе так яно і ёсць. Валянціна Салей ужо чвэрць веку рупіцца ў “Рагазнянскім”, верная сваёй справе і роднай гаспадарцы.
Валянціна Міхайлаўна не ўяўляе сябе ў іншай прафесіі:
— Я жыву сваёй работай, люблю нашых рагуль. Канечне, любіміцу сярод такой колькасці не вылучыш, дый навошта: мне ўсе аднолькава дарагія. 17 гадоў я адпрацавала на звычайнай ферме, астатнія — на малочнатаварным комплексе “Бусні-1000”.
Агульнавядома, наколькі складаная праца аператараў машыннага даення: пачынаецца раным-рана, заканчваецца даволі позна. Дый не толькі ў працягласці рабочага дня справа. Цэлы дзень аператар на нагах, падчас працы патрэбны вынослівасць і цярпенне. Далёка не кожная жанчына вытрымае такую нагрузку. Аднак у Валянціны Салей праца спорыцца ці то дзякуючы шматгадоваму вопыту, ці то дзякуючы любові да жывёлы, ці таму, што яна спраўная, як у народзе кажуць, з пачуццём адказнасці за вынікі сваёй работы і з пачуццём гумару (а як жа інакш у такой нялёгкай справе?). А яшчэ дысцыплінаваная, старанная, актыўная, не баіцца ніякай работы і выконвае яе з душой — так характарызуе Валянціну галоўны заатэхнік ААТ “Рагазнянскі” Святлана Прудзялюк. Святлана Міхайлаўна дадае, што за 10 месяцаў бягучага года Валянціна Салей надаіла на адну фуражную карову 7616 кілаграмаў малака. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у гаспадарцы. Мабыць, нездарма Валянціна Міхайлаўна неаднойчы ўзнагароджвалася разнастайнымі граматамі за добрасумленную працу, а сёлета падчас святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці атрымае Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны.
Аднак сціплы аператар машыннага даення лічыць, што гэта не яе заслуга, а ўсяго калектыву, з боку якога адчувае велізарную падтрымку. Валянціна Салей з удзячнасцю гаворыць пра дырэктара таварыства Аляксандра Семенюка, галоўнага заатэхніка Святлану Прудзялюк, загадчыка МТФ “Бусні -1000” Надзею Багрову, іншых калег.
Тут жа, у “Рагазнянскім” рупіцца брат Валянціны Іван Гудзямчук. Праз некаторы час, як адвучыцца ў Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы, прыйдзе сюды на працу і яе сын Уладзіслаў, сёлетнім летам ён быў на практыцы ў гаспадарцы. 19-гадовы Улад — галоўны матулін памочнік, яе радасць і ўцеха. А яшчэ вельмі дапамагаюць і падтрымліваюць суседзі Галіна Каранчук, Васіль Кот, Вольга Піліпук — яны даўно сябруюць дварамі. Не так даўно, 7 кастрычніка, Валянціна Міхайлаўна разам з роднымі, сябрамі, калегамі і любімымі суседзямі адзначыла свой 45-гадовы юбілей. А ў бліжэйшыя выхадныя — зноў нагода для святкавання. Падарункі ад ААТ “Рагазнянскі” работнікі ўжо атрымалі — па мяху цукру і наборы малочных прадуктаў. Валянціне Салей прыемна, што ў апошніх ёсць унёсак і яе працавітых рук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК. Гледзячы на гэтую мілавідную, зграбную, стройную жанчыну, ніколі не падумаеш, што яна абслугоўвае ў складзе звяна ад 800 да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика