Каб жыць спакойна, праверце цукар крыві. 21.by

Каб жыць спакойна, праверце цукар крыві

20.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цукровы дыябет — гэта сур’ёзнае хранічнае захворванне, якое развіваецца, калі падстраўнікавая залоза не выпрацоўвае дастаткова інсуліну, або калі арганізм не можа эфектыўна выкарыстоўваць выпрацаваны ім інсулін.
У наш час вядома два тыпы цукровага дыябету. Першы — інсуліназалежны, на які ў асноўным пакутуюць маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў.
Другі — інсулінанезалежны — гэта дыябет пажылых людзей. У такіх хворых інсулін выпрацоўваецца, і калі захоўваць дыету, весці актыўны лад жыцця, яны могуць дабіцца таго, што даволі працяглы час узровень цукру крыві будзе адпавядаць норме, а ўскладненняў атрымаецца пазбегнуць.
Сімптомы дыябету першага тыпу могуць з’явіцца раптам. Яны ўключаюць празмернае мочааддзяленне, смагу, пастаяннае пачуццё голаду, страту вагі, змяненне зроку і стомленасць. Дыябет другога тыпу ў значнай меры з’яўляецца вынікам залішняй вагі і фізічнай інертнасці. Сімптомы могуць быць падобнымі да сімптомаў дыябету першага тыпу, але часта з’яўляюцца меней выяўленымі. У выніку хвароба можа быць дыягнаставана праз некалькі гадоў пасля яе пачатку, пасля ўзнікнення ўскладненняў. Да нядаўняга часу дыябет гэтага тыпу назіраўся толькі сярод дарослых, але цяпер ён сустракаецца і ў дзяцей.
Паводле дадзеных Міжнароднай федэрацыі дыябету, дваццаць гадоў назад колькасць людзей з дыягназам “цукровы дыябет” ва ўсім свеце не перавышала 30 мільёнаў. Сёння колькасць пацыентаў з гэтай хваробай складае 370 мільёнаў, а да 2025 года іх колькасць павялічыцца да 550 мільёнаў чалавек. У нашай краіне на 1 студзеня мінулага года на дыспансерным уліку з цукровым дыябетам знаходзілася 303 922 пацыентаў, у тым ліку з дыябетам першага тыпу — 17 264 чалавек, другога тыпу — 284 207 чалавек (распаўсюджанасць 3,5 %), з гестацыйным цукровым дыябетам (сустракаецца ў цяжарных) — 383. У нашым раёне на дыспансерным уліку ва ўрача-эндакрынолага знаходзіцца 800 пацыентаў з дыягназам “цукровы дыябет”.
Для прафілактыкі дыябету другога тыпу эфектыўныя простыя меры па падтрыманні здаровага ладу жыцця. Неабходна дабіцца нармалізацыі вагі і падтрымліваць яе, быць фізічна актыўным, прытрымлівацца здаровага харчавання, зменшыць ужыванне цукру і насычаных тлушчаў, адмовіцца ад тытунекурэння. Дыягнаставанне на ранніх этапах ажыццяўляецца з дапамогай тэсціравання крыві. Калі ў вас ёсць лішняя вага, ваш узрост сорак і больш, ёсць сваякі, якія хварэюць на цукровы дыябет, ці ёсць сімптомы, характэрныя для яго, вам патрэбна праверыць цукар крыві.
Марына МАРКОВІЧ, урач-эндакрынолаг раённай паліклінікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цукровы дыябет — гэта сур’ёзнае хранічнае захворванне, якое развіваецца, калі падстраўнікавая залоза не выпрацоўвае дастаткова інсуліну, або калі арганізм не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика