Журналісты Алена Гануліч і Дзмітрый Каралевіч сталі пераможцамі рэспубліканскіх конкурсаў
20.11.2018
—
Разное
|
Журналісты Алена Гануліч і Дзмітрый Каралевіч сталі пераможцамі рэспубліканскіх конкурсаў
09:34 / 19.11.2018
318
У пятніцу сталі вядомы пераможцы рэспубліканскіх творчых конкурсаў на лепшае асвятленне ў СМІ ўборачнай кампаніі “Жатва-2018: І хлебам адзіным” і на лепшую публікацыю аб дзейнасці ўчастковых інспектараў міліцыі і ўчастковых інспектараў па справах непаўналетніх. Сярод пераможцаў – загадчыца аддзела сельскай гаспадаркі раённай газеты “Астравецкая праўда” Алена Гануліч і вядучы тэлепраграмы “ТВА. ТВой Астравец” Дзмітрый Каралевіч.
Творчы конкурс сярод журналістаў “Жатва-2018: І хлебам адзіным” праводзіцца штогод. У мінулым годзе наша “раёнка” стала яго пераможцам на абласным этапе. А сёлета сярод 98 работ Дыпломам ІІ ступені Міністэрства інфармацыі быў адзначаны аўтарскі праект “Адзін дзень жніва” Алены Гануліч. Дыпломам пераможцы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ў рэспубліканскім конкурсе на лепшае асвятленне дзейнасці ўчастковых інспектараў міліцыі адзначаны спецыяльны рэпартаж Дзмітрыя Каралевіча пра работу ўчастковага інспектара Астравецкага РАУС Дзяніса Іканопалы. Віншуем нашых калег з узнагародамі!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу сталі вядомы пераможцы рэспубліканскіх творчых конкурсаў на лепшае асвятленне ў СМІ ўборачнай кампаніі “Жатва-2018: І хлебам адзіным” і на лепшую...
|
|