Размова пра надзённае. 21.by

Размова пра надзённае

12.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вынікі працы за год і планы на наступны абмеркавалі ў чацвер лідары прафсаюзнага руху Мядзельшчыны падчас пасяджэння Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, якое адбылося ў актавай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка.

З грунтоўным дакладам выступіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская, якая адзначыла, што структура працягвае працаваць над пытаннямі сацыяльнай, прававой і эканамічнай абароны членаў прафсаюзаў, па-ранейшаму ў коле праблем — забеспячэнне годнага ўзроўню жыцця, поўная і эфектыўная занятасць насельніцтва, ахова працы і здароўя работнікаў, іх сацыяльныя гарантыі, культурная і спартыўна-масавая работа. Святлана Анатольеўна агучыла вынікі работы раённай структуры па выкананні Комплексу мер па рэалізацыі ў сістэме ФПБ асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, акрэсліла задачы на наступны.
— Прафсаюзы павінны прымаць канкрэтныя меры па падтрымцы і павышэнні жыццёвага ўзроўню сваіх членаў. У гэтых умовах узрастае роля прафсаюзаў і ў заключэнні калектыўных дагавораў, пагадненняў, — падкрэсліла Святлана Анатольеўна. — У пэўнай ступені гэтаму спрыяе Пагадненне паміж раённым выканаўчым камітэтам, раённым аграпрамысловым Саюзам і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў на 2018-2020 гады, якое заключана 5 чэрвеня бягучага года. Аналіз выканання абавязацельстваў Пагаднення паказаў, што пэўная іх колькасць выконваецца.
Старшыня прафсаюзнага аб’яднання акцэнтавала ўвагу на важнасці калектыўнага дагавора — адзінага і эфектыўнага інструмента для вырашэння сацыяльных праблем. Дарэчы, менавіта ад прынцыповасці і настойлівасці прафсаюза залежыць у многім яго змест. Не варта спадзявацца на тое, што калектыўны дагавор можна падмяніць сацыяльным пакетам. Першае — усё ж нарматыўна-прававы акт, які заключаецца на вызначаны тэрмін, і яго выкананне абавязковае для наймальніка і прафкама. Як паведаміла Святлана Анатольеўна, на цяперашні момант у 85 арганізацыях раёна ёсць калектыўныя дагаворы, за гэты год заключана 25, а ў 27 унесены змяненні і дапаўненні.
Выконваючы рашэнні VII З’езду ФПБ, раённае аб’яднанне актыўна займалася пытаннямі аховы працы. У перыяд вясенне-палявых работ, нарыхтоўкі кармоў, уборкі збожжавых культур асаблівая ўвага надавалася забеспячэнню работнікаў спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай аховы. Не было пытанняў і па арганізацыі харчавання ў сельгасарганізацыях. Хлебаробы падчас уборачнай кампаніі былі забяспечаны пітной і мінеральнай вадой. У арганізацыях, дзе фінансавыя магчымасці не дазваляюць адрамантаваць бытавыя памяшканні мехмайстэрняў у поўным аб’ёме, набылі і ўсталявалі рукамыйнікі. Гэта ў таварыствах “Свір-агра”, “Будслаўскае”, “Слабадская зара”.
Увогуле па выніках грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб дзейнасці ў перыяд са студзеня па верасень райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу выдадзена 28 рэкамендацый, выяўлена 68 парушэнняў. На сёння выпраўлена 51 парушэнне. Вернута незаконна ўтрыманых грашовых сродкаў па патрабаванні прафсаюзных органаў 1100 рублёў. У жніўні рэйдавай групай тэхнічнай інспекцыі працы ФПБ праводзіўся маніторынг стану аховы працы ў 10 арганізацыях раёна, вынікі якога разгледжаны на пасяджэнні раённай камісіі па траўматызме.
Закранула Святлана Анатольеўна і працу грамадскіх інспектараў, якія ажыццяўляюць штодзённы кантроль аховы працы. Дарэчы, на кастрычніцкім пасяджэнні райвыканкама прынята рашэнне рэкамендаваць раённаму аб’яднанню прафсаюзаў да 1 студзеня правесці маніторынг выканання задач і функцый грамадскіх інспектараў па ахове працы ў будаўнічых і сельскагаспадарчых арганізацыях. Сярод станоўчых прыкладаў паспяховай дзейнасці ў гэтым накірунку — праца пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нарацкай СШ №2, якая стала пераможцай абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю прафсаюзам грамадскага кантролю па забеспячэнні работнікаў санітарна-бытавымі ўмовамі. Дырэктар установы Генадзь Крыштафовіч і старшыня прафкама Сяргей Баброўка ўзнагароджаны Ганаровай граматай абкама галіновага прафсаюза. Прыкладам для пераймання з’яўляецца і цэнтральная раённая бальніца, дзе на паляпшэнне ўмоў працы за 9 месяцаў зрасходавана 4260 рублёў, а 4 чалавекі прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі па пытаннях аховы працы.
У дакладзе таксама асвятляліся прававыя прыёмы грамадзян, праца па выкананні пункта 27 Дэкрэта № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, які тычыцца менавіта ФПБ, маніторынг цэн харчовых тавараў у магазінах горада, узаемадзеянне з мясцовымі грамадскімі фарміраваннямі, аздараўленне дзяцей членаў прафсаюзаў і іншыя пытанні.
— Надыходзячы год — юбілейны, — акцэнтавала ўвагу прафсаюзны лідар. — Гэта 75-я гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 100 год утварэння БССР, 50-годдзе стварэння мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”, 115 год прафсаюзнаму руху Беларусі. У наступным годзе нас чакае чарговая справаздачна-выбарчая прафсаюзная кампанія і першая канферэнцыя раённага аб’яднання прафсаюзаў. Каб адстойваць свае пазіцыі, нам і надалей трэба імкнуцца дамаўляцца з сацыяльнымі партнёрамі, працаваць над стварэннем новых прафсаюзных арганізацый, спрыяць стабільнай рабоце арганізацый, выкананню прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
Поспехамі, якіх дасягнулі пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі, падзяліліся іх старшыні: Валянціна Малько (раённы вузел электрасувязі), Жанна Куцкевіч (Нарацкая СШ №1), Святлана Тачыцкая (свінакомплекс “Брусы”), Ірына Кандратовіч (санаторый “Нарачанка”).
У пасяджэнні Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў прыняла ўдзел намеснік старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Ксенія Шэдзько, якая падзякавала прысутным за работу — спакойную, раўнамерную, якасную і добрасумленную.
Закончылася мерапрыемства прыемнай і хвалюючай цырымоніяй узнагароджвання. За ўдзел у штогадовым раённым конкурсе прафсаюзных арганізацый, за адказную і добрасумленную працу ў яго правядзенні, высокі ўзровень выканаўчай дысцыпліны дыпломамі ўзнагароджаны Наталля Лук’янец (РКЦ № 37 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”), Таццяна Бурачонак (райПО), Таццяна Чарняўская (санаторый “Нарач”), Аляксандр Філіпчык (санаторый “Нарачанка”), Марыя Мялешка (ЖКГ), Ігар Берняковіч (ДРБУ № 133), Валянціна Сіськевіч (райЦГіЭ), Вольга Адамовіч (прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Мядзельскім раёне), Вольга Клімовіч (пярвічка работнікаў музычных школ), Юрый Шырко (санаторый “Жураўка”). Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. Трэцяе атрымала Святлана Тачыцкая (свінакомплекс “Брусы”). Другое прысуджана Жанне Куцкевіч (Нарацкая СШ №1). Першая прыступка п’едэстала гонару дасталася Валянціне Малько — старшыні пярвічнай арганізацыі раённага вузла электрасувязі. Яны ўзнагароджаны граматамі раённага аб’яднання прафсаюза, грашовымі сертыфікатамі і падарункамі — кнігамі Ігара Пракаповіча “Край беларускага сэрца — Мядзельшчына”.

Іна ЯРЧАК.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынікі працы за год і планы на наступны абмеркавалі ў чацвер лідары прафсаюзнага руху Мядзельшчыны падчас пасяджэння Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика