У выхадныя дні ў Беларусь вернецца зімовае надвор'е. 21.by

У выхадныя дні ў Беларусь вернецца зімовае надвор'е

13.12.2018 13:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Reuters

У выхадныя дні ў Беларусь вернецца зімовае надвор'е. Уначы на ўсходзе краіны тэмпература паветра будзе дасягаць мінус 12 градусаў. З-за ўплыву халоднага скандынаўскага антыцыклона ў пачатку наступнага тыдня маразы ўзмацняцца, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

У пятніцу, 14 снежня, на працягу сутак чакаецца ад 0 да -5 градусаў. Месцамі ў дзённыя гадзіны магчымы невялікі снег. У суботу, 15 снежня, уначы будзе ад -2 да -7 градусаў (на ўсходзе — да -9), удзень — ад 0 да -6. У асобных раёнах прагназуецца невялікі снег. Ён магчымы на захадзе раніцай і ўдзень і ў нядзелю. 16 снежня ў начныя гадзіны чакаецца ад -3 да -9 градусаў (пры праясненнях на ўсходзе — да -12), удзень — 1-7 градусаў са знакам мінус.

У панядзелак, 17 снежня, на працягу сутак тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 градусаў. На захадзе Беларусі ўдзень прагназуецца ад 0 да -3, на ўсходзе ўначы — да мінус 15. Кароткачасовы снег і слабая завіруха магчымыя толькі ў заходніх абласцях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Reuters У выхадныя дні ў Беларусь вернецца зімовае надвор'е. Уначы на ўсходзе краіны тэмпература паветра будзе дасягаць мінус 12 градусаў. З-за ўплыву халоднага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика