Прадаўца насваю на Гомельшчыне злавілі пры няправільным пераходзе вуліцы
25.12.2018 12:16
—
Разное
|
Фота: uvd.gomel.by У аграгарадку Урыцкае супрацоўнікі міліцыі 22 снежня злавілі мужчыну з буйной партыяй насваю, паведамляе Супрацоўнікі патрульна-паставой службы Гомельскага РАУС увечары патрулявалі вуліцы аграгарадку. На пачатку дзясятай яны заўважылі маладога чалавека, які павольна пераходзіў вуліцу ў неналежным месцы. Падышоўшы бліжэй, яны пабачылі, што мінак цягне цяжкія пакеты і сумку. Праваахоўнікі паўшчувалі яго за парушэнне ПДР. А потым адзін з іх пацікавіўся, што такое цяжкое нясе хлопец. Той адказаў, што нясе насвай. пасля гэтага 22-гадовага жыхара аграгарадка даставілі ў Гомельскі РАУС, каб праверыць, жартуе ён ці гаворыць праўду. У райаддзеле высветлілася, што ў пакетах і сумцы сапраўды быў насвай. Яго агульная вага склала каля 42 кг. Пры продажы спажыўцам тавар каштаваў бы 5000 рублёў. Хлопец распавёў, што тавар яму прывёз з Расіі невядомы кіроўца фуры. Ні імя, ні тэлефона, ні маркі аўтамашыны ён не запомніў. Атрыманы тавар меркаваў прадаць у Гомелі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.gomel.by У аграгарадку Урыцкае супрацоўнікі міліцыі 22 снежня злавілі мужчыну з буйной партыяй насваю, паведамляе uvd.gomel.by. Супрацоўнікі патрульна-паставой... |
|