У Мінску тушылі пажар на 12-м паверсе жылога дома, на зямлі пад вокнамі кватэры знайшлі труп жанчыны. Здарэнне адбылося раніцай 24 снежня на вуліцы Лабанка. Як інфармуе прэс-служба МНС, на месца прыехала "хуткая", медыкі канстатавалі смерць пацярпелай. Адзначаецца, што тэрмічных апёкаў на целе не было.
Плошча пажару ў кватэры склала каля 20 квадратных метраў, агонь пашкодзіў маёмасць. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за неасцярожнага абыходжання з агнём загінулай альбо з-за кароткага замыкання.
Фота: minsk.mchs.gov.by У Мінску тушылі пажар на 12-м паверсе жылога дома, на зямлі пад вокнамі кватэры знайшлі труп жанчыны. Здарэнне адбылося раніцай 24 снежня на вуліцы...