Бяспека ў кожны дом. 21.by

Бяспека ў кожны дом

26.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У аг. Засценак Усцярхі Глускага раёна прайшоў сельскі сход. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на прафілактыцы пажараў і гібелі людзей, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, нагадалі насельніцтву правілы бяспекі ў побыце і на вытворчасці. У мерапрыемстве ўзяў удзел першы намеснік начальніка раённага аддзела па НС Павел Грабянькоў.

Работнік МНС распавёў аб становішчы з пажарамі ў раёне і вобласці, прывёў прыклады надзвычайных сітуацый з гібеллю людзей. Таксама ён нагадаў прынцып працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і прывёў статыстыку выратаваных дзякуючы гэтаму прыбору людзей. Удзельнікі сходу паглядзелі фільм аб асноўных прычынах пажараў і атрымалі ад ратавальнікаў памяткі з алгарытмам дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

Інспектар ГПіУГ Глускага РАНС Станіслаў БЯРОЗКІН

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аг. Засценак Усцярхі Глускага раёна прайшоў сельскі сход. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Ратавальнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика