У сферы ЖКГ раёна працуюць цэлымі сем’ямі
22.03.2019
—
Разное
|
“Наталля Сімчанка, працаўнік па комплекснай уборцы і ўтрыманню домаўладанняў УКП “Жылкамгас” ужо на працягу 20 гадоў сочыць за “знешнім выглядам” Хоцімска”. Гэта словы з майго артыкула, які пісаўся пару гадоў, якраз да прафесійнага свята. І вось праз колькі часу кандыдатуру Наталлі Іванаўны, як аднаго з адказных працаўнікоў, кіраўніцтва арганізацыі зноў прапануе для публікацыі. Гэты аргумент не можа не радаваць. Глава сямейства сёння на заслужаным адпачынку, да гэтага працаваў цесляром “Жылкамгаса”. Усе чатыры дачушкі працуюць у гасцініцы “Бераг”, нават зяць працуе ў сферы ЖКГ. Мабыць, няшмат сем’яў знойдзецца, каб вось так, цэлым сямейным падрадам, працаваць у адным прадпрыемстве. На пытанне: супадзенне гэта ці пайшлі па бацькоўскіх стапах, малодшыя Сімчанкі толькі ўсміхаюцца. Дарэчы, яны прызнаюцца, што падобнае пытанне ім задаюць не ўпершыню. Вольга Зайцава Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Наталля Сімчанка, працаўнік па комплекснай уборцы і ўтрыманню домаўладанняў УКП “Жылкамгас” ужо на працягу 20 гадоў сочыць за “знешнім выглядам” Хоцімска”....
|
|