У райвыканкаме на пасяджэнні штаба вялі размову аб падрыхтоўцы Смаргоні да абласных “Дажынак”
18.05.2019
—
Разное
|
У райвыканкаме прайшло пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы нашага горада і сельскіх населеных пунктаў да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сельскай гаспадаркі Гродзеншчыны “Дажынкі-2019”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама, абласных і раённых службаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да падрыхтоўчых мерапрыемстваў, звязаных з правядзеннем абласнога сельскагаспадарчага свята, кіраўнікі арганізацый, устаноў, сельвыканкамаў і гаспадарак. Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык выступіў з інфармацыяй аб тым, якія рамонтна-будаўнічыя работы будуць выкананы ў горадзе, першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас расказаў аб добраўпарадкаванні ў сельскай мясцовасці, а намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай звярнуў увагу прысутных на канкрэтныя аб’екты, якія пакрысе ўжо пачынаюць набываць новы выгляд. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райвыканкаме прайшло пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы нашага горада і сельскіх населеных пунктаў да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сельскай...
|
|