Мінамётную міну часоў Другой Сусветнай вайны знайшоў у двары шматпавярховіка віцебскі дворнік. Пра небяспечную знаходку мужчына паведаміў у міліцыю каля 8-й гадзіны раніцы 17 верасня, перадае прэс-служба МУС.
На месца знаходкі адразу ж выехалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС, сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5524, МНС і медыкі.
Праваахоўнікі ачапілі прылеглую тэрыторыю. На час працы сапёраў былі эвакуяваныя жыхары двух пад'ездаў дома. Мінамётную міну 81 мм вывезлі на спецыяльны палігон для знішчэння.
Цяпер міліцыя высвятляе, як боепрыпас з'явіўся ў віцебскім двары.
Міна, знойдзеная ў віцебскім двары / mvd.gov.by Мінамётную міну часоў Другой Сусветнай вайны знайшоў у двары шматпавярховіка віцебскі дворнік. Пра небяспечную...