Праверылі жыллё грамадзян. 21.by

Праверылі жыллё грамадзян

17.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гарадоцкім раёне прайшоў чарговы рэйд па жылым сектары ў складзе назіральных камісій з удзелам сродкаў масавай інфармацыі пад кіраўніцтвам старшыняў сельвыканкамаў.rochs1jpg

  У рамках акцыі Адзінага дня бяспекі назіральныя камісіі падчас правядзення абследаванняў звярталі ўвагу на ўмовы пражывання састарэлых грамадзян і сем’яў, у якіх выхоўваюць непаўнагадовых дзяцей. У склад назіральнай камісіі ўвайшлі старасты вёсак, участковыя інспектары РАУС, выратавальнікі Гарадоцкага РАНС. Апошнія надавалі ўвагу ацяпляльным прыборам, электрасеткам і электраабсталяванню, правяралі працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, нагадвалі правілы пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў на прысядзібных участках, адказвалі на пытанні грамадзян і ўручалі памяткі па бяспецы жыццядзейнасці.
Пасля абследавання камісіі збіраліся ў кабінетах старшыняў сельвыканкамаў для абмеркавання вынікаў праведзенай работы і рашэння выяўленых праблемных пытанняў.
Любоў ШЛЯЙКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гарадоцкім раёне прайшоў чарговы рэйд па жылым сектары ў складзе назіральных камісій з удзелам сродкаў масавай інфармацыі пад кіраўніцтвам старшыняў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика