У Мінску гарэў цэх па вытворчасці антыфрызу і тармазных вадкасцяў
11.11.2019 10:38
—
Разное
|
![]() Пажар у цэху антыфрызу / minsk.mchs.gov.by Увечары 10 лістапада ў 22:39 мінскім ратавальнікам на нумар "101" затэлефанаваў мінак і распавёў, што на вуліцы Бабушкіна гарыць склад. Ужо праз тры хвіліны падраздзяленні МНС прыбылі на месца здарэння, прэс-служба ведамства. Высветлілася, што пажар узнік у цэху, дзе выраблялі астуджальную вадкасць "Антыфрыз" і тармазную вадкасць. Там загарэўся бойлера 1995 года выпуску для разагрэву тэхнічных вадкасцяў і самі вадкасці на плошчы 10 квадратных метраў. У нядзелю цэх працаваў звышурочна. Падчас узнікнення пажару ў корпусе быў толькі адзін работнік. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў ён выйшаў з цэха сам, не пацярпеў. Пажар быў ліквідаваны ў 23:07. У выніку пажару тэхналагічны працэс у цэху быў спынены. Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар у цэху антыфрызу / minsk.mchs.gov.by Увечары 10 лістапада ў 22:39 мінскім ратавальнікам на нумар "101" затэлефанаваў мінак і распавёў, што на вуліцы Бабушкіна гарыць... |
|