В Ушачах презентовали «Атлас Памяти». 21.by

В Ушачах презентовали «Атлас Памяти»

24.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сераду на Ушаччыне ў чарговы раз сустракалі гасцей са Смаленска. Нагадаем, што ў ліпені гэтага года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Ушацкім раённым Саветам дэпутатаў і рэгіянальнай грамадскай арганізацыяй “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці”.

Летам нашы сябры наведалі ўшацкі край з аўтапрабегам “Дарогі вайны. Дарогі міру. Дарогі памяці”. Ён быў прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і тады смаляне анансавалі выпуск у папяровым і электронным варыянце “Атласа Памяці” – своеасаблівай карты дарог з інфармацыяй аб помніках, памятных месцах, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. І цяперашні візіт быў ужо своеасаблівай справаздачай аб зробленым з прэзентацыяй выдання.

– Нашы аўтапрабегі, якія праводзілі не адзін год, – гэта не звычайныя пераезды з месца на месца. Зроблена вялікая работа па ўшанаванні памяці аб подзвігу народа. У “Атласе Памяці” змешчана інфармацыя як аб расійскіх, так і беларускіх аб’ектах, апісанне помнікаў, адрасы. Фіксавалі мы і GPS-каардынаты, каб падаць інфармацыю ў электронныя навігацыйныя сістэмы Yandex і Navitel. Цяпер навігатары і спецыяльныя дадаткі ў гаджэтах у аўтаматычным рэжыме будуць паведамляць аб аб’ектах, і турысты па звестках навігатара ў аўтамабілі будуць ведаць аб знаходжанні на іх шляху не толькі аўтазаправак, месцаў адпачынку, але і ваенных помнікаў. Гэта добрая дапамога і для сваякоў, якія шукаюць месцы пахавання блізкіх. Аб зробленай рабоце я нядаўна трымаў справаздачу на савеце па патрыятычнай рабоце і духоўна-маральным выхаванні пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Усе яго ўдзельнікі атрымалі “Атлас Памяці”, убачылі на яго старонках і ваш легендарны “Прарыў”, – расказаў кіраўнік смаленскай дэлегацыі С.Р.Крыўко.

Дарэчы, Сяргей Расціслававіч адзначыў, што Ушаччына – надзвычай гасцінны край. “З многімі пад фанфары ў прысутнасці сродкаў масавай інфармацыі падпісвалі пагадненні, аднак вынікі не так уражваюць, як ва Ушачах!” – адзначыў С.Крыўко, выказаўшы ўдзячнасць за плённае супрацоўніцтва і арганізацыю мерапрыемстваў кіраўніцтву раёна. Ён уручыў старшыням райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў У.Г.Аўдошку і Н.М.Марковіч “Атласы Памяці”, а Наталля Мікалаеўна ў сваю чаргу падзякавала смалянам за высокую ацэнку дзейнасці і падарыла гасцям памятныя сувеніры, вырабленыя ўшацкімі майстрамі.

Урачыстым момантам стала ўручэнне памятных медалёў “За актыўны ўдзел у патрыятычнай рабоце і вялікі асабісты ўклад у справу ўвекавечвання памяці паўшых абаронцаў Айчыны”. Іх удастоены шасцёра ўшачан: старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка, яго намеснік Алена Васільеўна Пашковіч, дырэктар музея народнай славы Наталля Пятроўна Бугай, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру Таццяна Міхайлаўна Малак, настаўнікі гісторыі Ушацкай і Вялікадолецкай школ Уладзімір Леанідавіч Хамёнак і Марыя Юр’еўна Александровіч.

Абодва бакі сустрэчы выказалі ўпэўненасць, што гэта не апошні сумесны праект, плённае супрацоўніцтва і сяброўства абавязкова будзе працягвацца.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду на Ушаччыне ў чарговы раз сустракалі гасцей са Смаленска. Нагадаем, што ў ліпені гэтага года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Ушацкім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика