У Кітаі адкрылі другі помнік Янку Купалу. 21.by

У Кітаі адкрылі другі помнік Янку Купалу

17.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У другім пекінскім універсітэце замежных моў 8 студзеня адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. У цырымоніі прыняў удзел пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, аўтар помніка — дырэктар Мастацкага музея Кітая скульптар У Вэйшань, рэктарат універсітэта, прадстаўнікі дзяржорганаў Кітая, паслы замежных дзяржаў, кіраўніцтва Сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, журналісты кітайскіх СМІ.

Мерапрыемства прайшло ў рамках завяршэння Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. “Адкрыццё помніка Янку Купалу — падзея, якая сведчыць аб сапраўды дружалюбных адносінах паміж Беларуссю і Кітаем, аб шчырай цікавасці і павазе кітайскага народа да беларускай гісторыі і культуры”, — адзначылі ў дыпмісіі.

У пасольстве ўдакладнілі, што помнікі беларускім пісьменнікам ёсць і ў іншых гарадах Кітая — Якубу Коласу ў Цяньцзіні і Янку Купалу ў Сіані.

Паводле матэрыялаў БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У другім пекінскім універсітэце замежных моў 8 студзеня адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. У цырымоніі прыняў удзел пасол Беларусі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика