Падманам свет пройдзеш, але дзе апынешся
17.01.2020
—
Разное
|
79 эпізодаў супрацьпраўных дзеянняў, большасць з якіх -- махлярства, і прыгавор на 57 старонках – такі маштаб крымінальнай справы, разгледжанай нядаўна у судзе. Фігурантам рэзананснай справы стаў 25-гадовы жыхар раёна. Пацярпелымі прызнаны каля 20 чалавек, многія з іх аказаліся ў гэтым статусе з-за ўласнай даверлівасці і неабачлівасці. Адны з гэтых людзей афармлялі на сябе растэрміноўкі і крэдыты, а атрыманыя грошы і тавар перадавалі зламысніку, а другія неаднаразова пазычалі яму грошы – і беззваротна. Акрамя гэтага, махляр і сам заключаў дагаворы на набыццё тэхнікі і мэблі (і не абы якой, а брэндавай) з ІП і прыватнымі прадпрыемствамі. Рэчы прадаваў, выручку накіроўваў на ўласныя патрэбы. Анатомія махлярства
У адзін з дзён Раман (тут і далей імёны зменены, а ўсе супадзенні выпадковыя. – Заўв. аўтараў) папрасіў Віктара аформіць на сябе ў растэрміноўку мабільны тэлефон, паабяцаўшы своечасова і самастойна ўносіць за яго ўзносы. Мужчына пагадзіўся, і ў гэты ж дзень у адным з салонаў мабільнай сувязі набыў апарат за 729 рублёў і перадаў яго Раману. А праз нейкі час усё той жа Раман звярнуўся з новай просьбай -- пазычыць грошай. Напачатку Віктар яму адмовіў, маўляў, няма, але “таварыш” знайшоў выхад: “А ты крэдыт вазьмі, а грошы мне перадасі. Я яго сам пагашу, і працэнты выплачу…”. Як кажуць у народзе, кося-кося, каб толькі злавіць удалося. Чалавек, на сучасным слэнгу, павёўся і ў хуткім часе ўручыў прасіцелю каля 2000 рублёў. За турботы атрымаў “узнагароджанне” – некалькі дробных купюр. Блізкі “спонсар” Маніпуляцыі з афармленнем крэдытаў на іншых людзей і завалоданнем гэтымі сродкамі Раман правярнуў не раз і не два. Такая ж схема была апрабавана ім і на сужыцельцы. Маладая асоба некалькі разоў па просьбе “каханага” брала для яго ў банках крэдыты на сур’ёзную суму, а таксама набывала тэхніку ў растэрміноўку. У прыватнасці, такім шляхам ён стаў уладальнікам камп’ютара коштам каля 1000 рублёў, халадзільніка па цане звыш 1200 рублёў, сотавага тэлефона коштам звыш 1000, ноутбука за 880 рублёў… Да таго ж жанчына не раз перадавала свайму мужчыну налічку: сумы вар’іраваліся ад 50 рублёў да 500 долараў ЗША. На стадыі папярэдняга следства сваю “шчодрасць” яна тлумачыла так: “Грошы давала ў доўг, з умовай вяртання”. Малады чалавек таксама без запыту карыстаўся карткай растэрміноўкі яе родных: набываў на АЗС паліва і прадаваў яго – такім чынам абналічваў сродкі. Калі адток грошай з карт заўважылі, напісаў распіскі-абяцанні вярнуць усё да капейкі. А аднойчы тайна прыбраў да рук і чужы кашалёк, і залатыя вырабы, і ноутбук бацькоў, і нават адкрыта забраў мабільны у знаёмай… У сетках залежнасці
Каб было зразумела: набытае такім спосабам ішло не на абуладкаванне сямейнага гнязда, а на продаж. А на атрыманыя грошы Раман рабіў стаўкі ў букмекерскіх канторах. У ходзе следства былі атрыманы звесткі, што наш “герой” наведваў ігорныя ўстановы з 2017 года. Між іншым, пра такое “хобі” маладога чалавека ведалі некаторыя пацярпелыя і сведкі -- якія пазычалі яму грошы і якія скуплялі ў яго за паўцаны тыя ж мабільнікі, тэлевізары, халадзільнікі і іншую маёмасць. Дзмітрый ЦІВУНЧЫК, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
79 эпізодаў супрацьпраўных дзеянняў, большасць з якіх -- махлярства, і прыгавор на 57 старонках – такі маштаб крымінальнай справы, разгледжанай нядаўна у судзе....
|
|