Шчучынскія юніёры сталі героямі праекта “Гульні “на выраст” тэлеканала “Беларусь 5”
17.01.2020
—
Разное
|
Першы спартыўны клас у нашым раёне з’явіўся ў 2015-м на базе СШ №1 – Тады ж, у 2015 годзе, у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва фінішыраваў праект “Спорт – магчымасць здаровага ладу жыцця ў Варэнскім і Шчучынскім раёнах”, дзякуючы якому быў рэканструяваны спарткомплекс па вуліцы Авіятараў у Шчучыне. У выніку ў нас з’явілася выдатныя база для трэніровак, – узгадвае дырэктар ДЮСШ В.Ю. Шымановіч. – Наша спартыўная зала практычна адпавядае міжнародным стандартам, і што самае галоўнае – яна ніколі не пустуе.
– Мы ў сваім творчым праекце “Гульні “на выраст” расказваем аб развіцці дзіцячага і юнацкага спорту ў нашай краіне. Не сакрэт, што менавіта ў такіх невялікіх гарадках, як Шчучын, падрастаюць будучыя чэмпіёны. Таму нам хочацца пазнаёміць тэлегледачоў з юнымі шчучынскімі спартсменамі і іх настаўнікамі.
– Мы ганарымся нашымі чэмпіёнамі – Максімам Станеўскім, Аляксандрам Авадком, Паўлам Парфенчыкам, якія ўвайшлі ў зборную вобласці і на спаборніцтвах па гандболе абараняюць гонар усяго Прынёманскага краю, – расказвае намеснік дырэктара ДЮСШ В.В. Байчарова. – А вось Арцём Красочка з гэтага навучальнага года займаецца ў вышэйшым звяне спартыўнай падрыхтоўкі – школе алімпійскага рэзерву г. Мінска. Сярод дзяўчынак найбольшых поспехаў дабіліся сёстры Крысціна і Карына Бакун, Арына Богдан. Аднак спартыўны азарт і добры патэнцыял прысутнічаюць літаральна ў кожнага з нашых выхаванцаў.
Няма сумнення, што нашы юныя спартсмены сваімі дасягненнямі і далей будуць услаўляць родны край. Так, у адну з бліжэйшых нядзель (па папярэдніх дадзеных – 26 студзеня) на канале “Беларусь 5” у “Гульнях “на выраст” мы ўбачым, з чаго складаюцца кропкі росту шчучынскіх гандбалістаў, пачуем гісторыі з першых вуснаў аб шляхах у спорт дзяцей і дарослых – выхаванцаў і трэнераў. Таццяна СТУПАКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы спартыўны клас у нашым раёне з’явіўся ў 2015-м на базе СШ №1 г. Шчучына. І вельмі хутка яго выхаванцы (а гэта рабяты 2004-2005 гадоў нараджэння, якіх адбіралі...
|
|