Сіноптыкі: зіма прыйдзе ў Беларусь бліжэй да пятніцы. 21.by

Сіноптыкі: зіма прыйдзе ў Беларусь бліжэй да пятніцы

02.02.2020 17:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Еўрарадыё

Сіноптыкі Белгідраметцэнтра прагназуюць, што ўвечары ў чацвер, 6 лютага, з паўночным ветрам у Беларусь пачне паступаць халоднае арктычнае паветра. Калі па заходняй частцы краіны тэмпература паветра застанецца ў раёне 0 градусаў, то ў цэнтры і па ўсходняй палове Беларусі тэмпература панізіцца аж да -9 градусаў.

Так, у Віцебску, Гомелі, Мінску і Магілёве ў ноч на чацвер чакаецца ад -6 да -9 градусаў, а днём у пятніцу — ад -3 да -6 градусаў. Перад пахаладаннем у чацвер чакаецца мяцеліца, так што не выключана, што беларусы ўсё-такі ўбачаць у гэтым годзе сапраўдную зіму.

У карысць гэтага прагнозу кажа і інфармацыя ад расійскіх сіноптыкаў, якія прагназуюць пахаладанне на еўрапейскай частцы Расіі ўжо з аўторка і сапраўдныя маразы да -15 градусаў у Маскве да суботы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё Сіноптыкі Белгідраметцэнтра прагназуюць, што ўвечары ў чацвер, 6 лютага, з паўночным ветрам у Беларусь пачне паступаць халоднае арктычнае паветра. Калі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика