Як захваць беларускую мову. На Іўеўшчыне пісалі дыктант на патрыятычную тэму. 21.by

Як захваць беларускую мову. На Іўеўшчыне пісалі дыктант на патрыятычную тэму

21.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міжнародны дзень роднай мовы, аб’яўлены Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года, адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай садзенічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці.



Дата для гэтага дня была выбрана ў знак памяці падзей, якія адбыліся ў Дакке (цяпер – сталіцы Бангладеш) 21 лютага 1952 года, калі ад куляў паліцэйскіх загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бенгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адным з дзяржаўных органаў краіны.

Абараняць моўную ўнікальнасць і тым самым захаваць самабытнасць нацыі – такія мэты ставяць сёння на круглых сталах і канферэнцыях, прысвечаных Дню роднай мовы. Каб зберагчы лінгвістычную разнастайнасць, мовазнаўцы і гісторыкі пастаянна працуюць над стварэннем слоўнікаў. Так, на працягу 60 гадоў супрацоўнікі Акадэміі навук сабралі “Гістарычны слоўнік беларускай мовы”. Гэта адзінае выданне, якое ўтрымлівае 75 тысяч лексем старабеларускай мовы. Патрэбна адзначыць выданне першага ў гісторыі лексікаграфіі французка-беларускага слоўніка прававой лексікі, а таксама кнігі аб нюансах перакладу релігіёзнай літаратуры.

21 лютага па ініцыятыве гармадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” ва ўсёй краіне, на Іўеўшыне ў прыватнасці, адбылося напісанне 13-га агульнацыянальнага дыктаната. У бягучым годзе ён прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

І. БУТУРЛЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародны дзень роднай мовы, аб’яўлены Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года, адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай садзенічання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика