В газете "Звезда" 60-лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности. 21.by

В газете "Звезда" 60-лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

22.02.2020 16:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На прыканцы 2019 года Брэсцкая вобласць адзначыла 80 год з дня свайго нараджэння. Мне на вочы папаўся нумар амаль 60-десяці гадовай даўнасці газеты “Звязда” за 24 сакавіка 1959 года. Вялікімі літарамі напісаны загаловак “Цудоўнае заўтра Брэстчыны”, а над ім крыху меншымі “Расказы аб сямігадовым плане”.

В газете "Звезда" 60-лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

Першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў выступае на з’ездзе ў Крэмле, 1956 год. Здымак Васіля Егорава/ТАСС

Стаўленне да будавання планавай эканомікі Камуністычнай Партыі СССР ў сучасным грамадстве на Беларусі рознае: першыя кажуць, што гэта быў памылковы шлях будавання светлай будучыні – яе так і не пабудавалі, другія -лічаць, што на той час ўсе было добра. Станавіцца суддзёй меркаванням людзей намя мэты, ды і навошта? Разумею, што будзе больш карысці праз нумар газеты прагледзець планы людзей таго часу і параўнаць з тым, што ёсць сёння: што ажыццявілася, а што так і засталося ў планах.

1958 год быў знамянальным, саракавым з дня нараджэння Савецкай Беларусі. Гісторыя на старонках газеты прыводзіць лічбы павялічэння валавой прадукцыі прамысловасці, развіцця сельская гаспадаркі, добраўпарадкавання гарадоў і вёсак ў параўнанні з даваенным перыядам. Менавіта лічбы росту і год сталі адбітнымі для пачатку новай сямігодкі Брэсцкай вобласці.

Што запланавалі і што адбылося?

У новую сямігодку было запланавана ассігнаваць тры з лішнім мільярды рублёў на жыллёвае і культурна-бытавое будаўніцтва. Было азначана будаўніцтва канкрэтных аб’ектаў і перааснашчэнняў. Прапаную Вам, паважаны чытач, кароткую экскурсію па планах сямігодкі 1959 года.

Кіраўніцтра ЦК КПСС запланавала будаўніцтва Ружанскай мэблевай фабрыкі, замену паравозаў на прытажуны-цеплавозы, асваенне Днепра-Бугскага канала, як воднай артэрыі не толькі для перавозкі грузаў, але і для прагулак на новых цеплаходах па Палессю.

Мэблі Ружанскай фабрыкі сёння можна набыць ў крамах не толькі вобласці, але нават за межамі краіны. Акрамя Ружанскай фабрыкі у вобласці сёння працуюць холдынг “Пінскдрэў” і “Іванавічыдрэў”, “Лагуна”, “Інвалюкс” і “Анрэкс”.

В газете "Звезда" 60-лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

Сучасны цэх мэблевай вытворчасці прадрыемства “Інвалюкс” ў Брэсце

Ідэя рачных прагулак па Днепра-Бугскаму каналу у цяперашні час выконваецца адзіным ў Беларусі круізным параходам “Белая Русь”, але перавозка грузавымі баржамі сыпучых матэрыялаў працуе на амаль 800 кіламетрах водных шляхоў краіны. З таго часу некаторыя рачныя парты перажылі не толькі рэканструкцыю, але нават перанос на новае месца. Паравозы і некаторыя цеплавозы таго часу ўжо адпраўляюцца на адпачынак ў Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі, на змену ім прыходзяць сучастныя хуткастныя электравозы.

В газете "Звезда" 60-лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

Першы паравоз. Музей чыгуначнай тэхнікі у Брэсце

Асобныя слова трэба сказаць аб планах сямігодкі па тэлефанізацыі і радыефікацыі. Запланавалі пабудаваць будынкі АТС амаль у кожным раённым горадку сярод якіх Гарынь, Сталовічы і Дмітравічы.

Маючы ў кішэні мабільны тэлефон, мы за пару секунд можам не толькі пачуць, але і пабачыць чалавека нават з-за акіяна. Мы ужо забылі часы, а малодшыя нават і не ведаюць, калі каб дазваніцца з Брэста да Мінска, патрэбна было чакаць гадзіну пакуль тэлефаністка звяжа з неабходным абанентам, а яны былі. Менавіта тады і была пабудавана шматпавярховая АТС у Брэсце, якую мы назіраем і па сённяшні час.

Аналагавае радыё было у кожнай кватэрэ і хаце, нават у вёсках, але канула ў Летку, цяпер век лічбавых тэхналогій - тэлебачанне і радыё ў кожнай кішэні.

В газете "Звезда" 60-лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

Шматпавярховая АТС ў Брэсце

На пачатку той далёкай сямігодкі ў 1959 годзе на карце Беларусі нават не было некаторых гарадоў – Картуз-Бяроза (суч. Бяроза). Менавіта там пазней пабудавалі самую моцную на той час Бярозаўскую ДРЭС. Тады ж было запланавана будаўніцтва Баранавіцкага баваўнянага і Брэсцкага дывановага камбінатаў, Жабінскаўскага цукровага, Іванаўскага кансервавага і шэраг малочных, маславых, піваварных і мясапераапрацоўчых заводаў.

Большасць пералічаных заводаў прайшлі мадэрнізацыю і працуюць па сённяшні час. Гэта Брэсцкі і Бярозаўскі мясакамбінаты, Кобрынскі, Пружанскі і Ляхавіцкі малочныя заводы. Брэсцкі дывановы і піваварны часова, на жаль, знаходзяцца ў заняпадку.

Флагманам па экспарту малочных і рыбных прадуктаў з’яўляецца “Савушкін прадукт”.

Сёння Брэсчына з’яўляецца адным з самых дынамічна працуючых рэгіёнаў рэспублікі. На долю вобласці прыходзіцца каля 9,5% валавага прадукта рэспублікі, без малага 11% прамысловай вытворчасці, амаль 20% валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі і чвэрць рэспубліканскага об’ёму экспарту сяльгаспрадукцыі.

У 2020 годзе толькі вытворчасць малака у вобласці перавысіць 1700 тысяч тонн – гэта больш, чым могуць зрабіць Гомельская і Магілёўская разам.

В газете "Звезда" 60-лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

Гігант малочнай пераапрацоўкі “Савушкін прадукт” у Брэсце

Вялікі размах ў той час на Брэшчыне запланавалі і ў будаўніцтве: новыя цагельныя заводы ў Пінску, Жабінцы, Камянцы, Маларыце, Ляхавічах, Лагішчыне і самым Брэсце. Будаўніцтва заводаў дало штуршок будаўніцтву шматпавярховых многакватэрных дамоў. Яны атрымалі назву “хрушчовак”, ў большасці з іх людзі пражываюць і цяпер. Ужо ў 2010 годзе Брэшчына ўпершыню ў гісторыі первысіла свой лепшы ўзровень савецкага перыяда – было пабудавана 1 мільён 100 тысяч квадратных метраў жылля.

Вядучымі будаўнічымі прадпрыемствамі вобласці з’яўляюцца “Брэстбудстрой” і “Палессебудстрой”.

Асобным пунктам у планах таго часу была газіфікацыя ня толькі прамысловай вытворчасці, але і жыллёвых кватэр. Пачаў працаваць Брэсцкі завод бытавых газавых пліт. Сучастнае прадпрыемства ААТ “Брестгазааппарат” працуе і па сённяшні час. Пашырыўся асартымент вытворчай прадукыі, геаграфія продажу і нават структура прадпрыемства.

Брэсцкі электрамеханічны завод засвоіў вытворчасць элементаў вылічальнай тэхнікі, электралампавы пастаўляе сваю прадукцыю болей чым ў 50 краін свету. Станкавытворчы “Атлант” і завод аўтаматычных ліній ў Баранавічах з’яўляюцца флагманамі ў сваіх напрамках.

У сучаснай гісторыі лепшыя традыцыі прамысловасці выдатна прадстаўляюць прадпрыемствы “Торгмаш”, “СтіМ”, “Компо” і “ТэрмаБрэст”.

У сельскай гаспадарцы таксама было запланавана павялічэнне лічбаў па вырошчванню збожжа, бульбы, цукровых буракоў і кукурузы. Па вобласці ўсе калгасы былі уключаны ў сацыялістычнае спаборніцтва.

Нават я памятаю час, калі ў сярэдніх классах мы ўвосені ўсей школай ездзілі на будьбу, а летняй практыкай у старэйшых класах была праполка цукровых буракоў.

У 70-х гадах лідэрамі працы былі шэсць калгасаў: “Аснежыцкі” Пінскага раёна, “Савецкая Беларусія” Камянецкага, “Акцябр” Ляхавіцкага, “Савецкі пагранічнік” Брэсцкага і “Зара камунізма” Іванаўскага. Сення агарныя традыцыі працягваюць прадпрыемствы “Птушкафабрыка “Дружба”, “Белавежскій”, “Астрамечава”, “Парахонскае”, “Федарскій” і “Агра-Калядзічы”.

В газете "Звезда" 60-лет назад написали, как изменится Брестчина. Вот что сбылось в реальности

Сучасныя фермы Брэсцкай вобласці. Малочна-даільны цэх у Камянецкім раёне.

Акрамя будаўніцтва аб’ектаў сельскай гаспадаркі, жылля і прамысловага будаўніцтва вялікую павагу аддалі будаўніцтву кінатэатраў, дамоў культуры, універсітэтаў, школ і дзіцячых садкоў. Большасць з іх і на сённяшні час ў карыстанні чалавека.

Усё цячэ, ўсё мяняецца

З тых пор вады ўцякло многа. Змянілася колькасць насельніцтва, павялічыліся гарады і вёскі, з’явілася многа замежнай тэхнікі і тэхналогій – змяніўся свет, падыходы да вытворчасці і асваення недраў. Параўноўваць лічбы росту таго часу і цяпер не зусім правільна, але вандруя па гарадам і вескам вобласці і па сёй час мы можам назіраць паспяховыя вынікі планаў сямілеткі 1959 года – Брэсцкая вобласць квітнее!

Ці вы бачыце па-іншаму?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  На прыканцы 2019 года Брэсцкая вобласць адзначыла 80 год з дня свайго нараджэння. Мне на вочы папаўся нумар амаль 60-десяці гадовай даўнасці газеты “Звязда” за 24...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика