Па шляху сацыяльнага дыялогу. 21.by

Па шляху сацыяльнага дыялогу

03.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларускі народ выбраў шлях сацыяльнага дыялогу, і ў краіне не раз пераконваліся ў яго разумнасці і перспектыўнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на VIII з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі мэты дзяржаўнага развіцця і інтарэсы народа супадаюць. Ён заўважыў, што дзякуючы гэтаму адзінству гісторыя суверэннай Беларусі не ведала масавых зацяжных процістаянняў і “паказальных” выступленняў грамадскіх арганізацый.


VIII з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Прэзідэнт назваў значнай падзеяй у грамадскім і палітычным жыцці краіны, якая адлюстроўвае інтарэсы і запатрабаванні ўсіх працаздольных грамадзян. “Мы маем усе падставы сцвярджаць, што ў нашай навейшай гісторыі прафсаюзны рух з’яўляецца паўнапраўным удзельнікам будаўніцтва краіны. Мы стварылі дзяржаву, галоўнымі каштоўнасцямі якой з’яўляюцца людзі і справядлівае стаўленне да іх. Гэты выбар прадвызначыў далейшае развіццё партнёрскага ўзаемадзеяння паміж уладай і грамадскімі арганізацыямі”, — заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ад-значыў, што сёння ўсе — мясцовыя Саветы дэпутатаў, аб’яднанні моладзі, жанчын і ветэранаў, прафсаюзы — працуюць на стварэнне, забяспечваюць грамадзянскую кансалідацыю.

У цэнтры важнейшых эканаміч-ных і палітычных падзей заўсёды былі прафсаюзы, звярнуў увагу Прэзідэнт. Паводле яго слоў, яны з’яўляюцца сапраўды народнай арганізацыяй — тым неабходным фундаментам, на якім трымаецца баланс у грамадстве.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў першую чаргу прафсаюзы — гэта гарант і абаронца правоў работні-каў па ўсіх напрамках, у тым ліку і на прадпрыемствах у прыватным сектары. На яго думку, пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі дарэчы і там. Работа па іх стварэнні прафактывам вядзецца, але ёсць аб’ектыўныя складанасці.

“На гэтыя два важнейшыя для прафсаюзаў пытанні — занятасць і заработная плата — мы заўсёды будзем звяртаць самую пільную ўвагу”, — гарантаваў кіраўнік дзяржавы.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі народ выбраў шлях сацыяльнага дыялогу, і ў краіне не раз пераконваліся ў яго разумнасці і перспектыўнасці. Аб гэтым Прэзідэнт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика