«Свежие новости» — из районки. Жительница Осиповичского района рассказывает о работе на почте. 21.by

«Свежие новости» — из районки. Жительница Осиповичского района рассказывает о работе на почте

06.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аднымі з першых трымаюць у руках свежыя газеты работнікі аддзяленняў сувязі. Яны сартыруюць прэсу і адпраўляюць яе з паштальёнамі па патрэбных адрасах.

Каля двух дзясяткаў гадоў загадвае поштай на станцыі Ясень Ірына Дрозд. І можна смела сказаць, што яна — наш даўні і надзейны сябар: з маленства чытала “Запаветы Леніна”, якія выпісвалі калісьці бацькі, а потым і сама стала падпісчыцай выдання. Зараз таксама цікавіцца жыццём раёна, каб потым падзяліцца свежымі навінамі з аднавяскоўцамі, а заадно і падпісаць іх на газету.

У невялікім населеным пункце насельніцтва даволі стабільнае. Да падпіскі, як і да іншага, таксама адносіцца кансерватыўна: акрамя раённай, чытаюць “СБ”, “Сельскую газету”, “Друг пенсионера”, часопісы па садаводстве.

Наогул пошта на станцыі не толькі прадастаўляе паслугі сувязі, але і з’яўляецца адзіным гандлёвым аб’ектам, бо магазін з нядаўняй пары не працуе. Таму да Ірыны Міхайлаўны прыходзяць за прадуктамі, канцылярскімі і рознымі гаспадарчымі таварамі. А яшчэ аплачваюць у яе камунальныя паслугі. Ды і так “за жыццё” пагаварыць наведваюцца, бо вопыт у жанчыны багаты.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднымі з першых трымаюць у руках свежыя газеты работнікі аддзяленняў сувязі. Яны сартыруюць прэсу і адпраўляюць яе з паштальёнамі па патрэбных адрасах. Каля двух...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика