Беларусь гатова абмяркоўваць з Бразiлiяй акцыянiраванне i прыватызацыю сваiх прадпрыемстваў
20.02.2010
—
Новости Политики
|
Беларусь гатова абмяркоўваць з бразiльскiм бокам пытаннi акцыянiравання i прыватызацыi беларускiх прадпрыемстваў, прадукцыя якiх цiкавiць Бразiлiю. Аб гэтым заявiў учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам бразiльскага штата Гаяс Алсiдэсам Радрыгесам Фiлью "Мы ведаем, што ў вас ёсць пэўная цiкавасць да тавараў, якiя вырабляюцца нашымi кампанiямi, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — І калi вы хочаце, мы гатовы разгледзець пытаннi акцыянiравання i прыватызацыi гэтых прадпрыемстваў непасрэдна з Бразiлiяй". "Цiкавасць Беларусi зразумелая, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Бразiлiя — гэта вялiзны рынак для тых прадпрыемстваў, якiя стануць сумеснымi". Прэзiдэнт выказаў упэўненасць, што ўзаемадзеянне дзвюх краiн будзе i далей актыўна развiвацца не толькi ў эканомiцы, але i ў сферах культуры, навукi, адукацыi, спорту, а таксама ў плане супрацоўнiцтва на мiжнароднай арэне. Ён нагадаў, што ў 2008 годзе беларуска-бразiльскi таваразварот дасягнуў $1,2 млрд. "З задавальненнем можна канстатаваць, што па асноўных пытаннях мiжнароднага парадку дня пазiцыi Беларусi i Бразiлii абсалютна супадаюць", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, наша краiна "хацела б, прысутнiчаючы ў Лацiнскай Амерыцы (а мы ўжо там прысутнiчаем), абаперцiся на плячо Бразiлii — гэтага магутнага партнёра". Бразiлiя — адна з вядучых краiн планеты, i без удзелу гэтай дзяржавы "не вырашаецца нi адно значнае пытанне ў свеце", дадаў ён. Беларускi лiдар выказаў упэўненасць, што супрацоўнiцтва Мiнскай вобласцi i штата Гаяс стане прыкладам i для iншых рэгiёнаў Беларусi i Бразiлii. Актыўнае рэгiянальнае супрацоўнiцтва будзе садзейнiчаць умацаванню мiждзяржаўнага дыялога. Вiзiт прадстаўнiчай дэлегацыi сталiчнага штата Гаяс Федэратыўнай Рэспублiкi Бразiлiя (на тэрыторыi штата размешчана федэральная акруга са сталiцай федэрацыi — горадам Бразiлiа) прызначаны надаць новы iмпульс развiццю ўзаемавыгаднага беларуска-бразiльскага супрацоўнiцтва ў розных сферах, адзначыў Прэзiдэнт. "Я гатовы абмеркаваць сёння не толькi напрамкi супрацоўнiцтва ў цэлым, але i канкрэтныя кантракты, праекты, пажаданнi. Калi вы гатовы, давайце будзем вызначацца", — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка. У сваю чаргу губернатар штата Гаяс адзначыў, што цяпер Бразiлiя перажывае важны момант у сваёй гiсторыi — яна знаходзiцца ў стадыi спрыяльнага эканамiчнага развiцця. "Наш штат — гэта своеасаблiвае сэрца краiны, нiбы ўся Бразiлiя ў мiнiяцюры", — сказаў госць. Паказчыкi эканамiчнага росту штата Гаяс перавышаюць сярэднiя па федэрацыi. "Мы бачым новыя гарызонты i гатовы працаваць над тым, каб iх дасягнуць", — падкрэслiў Алсiдэс Радрыгес Фiлью. Штат Гаяс размешчаны ў цэнтры Федэратыўнай Рэспублiкi Бразiлiя. Плошча штата — 341,3 тыс. кв. км, насельнiцтва каля 6 млн чалавек. Сталiца — Гаянiя (1,8 млн чалавек). Асновай эканомiкi штата Гаяс з'яўляецца сельская гаспадарка (раслiнаводства i жывёлагадоўля), горназдабыўная, металургiчная, аўтамабiлебудаўнiчая, хiмiчная i фармацэўтычная прамысловасць. Экспарт штата Гаяс у 2009 годзе склаў $3 млрд 614,9 млн. Асноўныя экспартныя тавары: соя i соевы шрот, мяса i мясныя прадукты, медзь, ферасплавы, золата, азбест, цукар, бавоўна. Асноўнымi краiнамi-пакупнiкамi выступаюць Кiтай, Нiдэрланды, Iспанiя i Расiя. Па вынiках 2009 года Беларусь заняла 12-е месца сярод знешнегандлёвых партнёраў штата Гаяс. Беларускi экспарт (калiйныя ўгнаеннi) склаў $46,2 млн. Таваразварот памiж Беларуссю i Бразiлiяй у 2009 годзе склаў $568,3 млн. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь гатова абмяркоўваць з бразiльскiм бокам пытаннi акцыянiравання i прыватызацыi беларускiх прадпрыемстваў, прадукцыя якiх цiкавiць Бразiлiю. Аб гэтым заявiў учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам бразiльскага штата Гаяс Алсiдэсам Радрыгесам Фiлью "Мы ведаем, што ў вас ёсць пэўная цiкавасць да тавараў, якiя вырабляюцца нашымi кампанiямi, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — І калi вы хочаце, мы гатовы разгледзець пытаннi акцыянiравання i прыватызацыi гэтых прадпрыемстваў непасрэдна з Бразiлiяй". |
|