Мартынаў знаходзіцца з афіцыйным візітам у Будапешце. 21.by

Мартынаў знаходзіцца з афіцыйным візітам у Будапешце

01.03.2010 11:11 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1-2 сакавіка 2010 года у Будапешце з афіцыйным візітам знаходзіцца Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Мартынаў.
 
Падчас візіту адбудуцца перамовы беларускай дэлегацыі з Міністрам замежных спраў Венгрыі Петэрам Балажам. Запланаваны сустрэчы ва Ўрадзе і ў Дзяржаўным сходзе Венгерскай Рэспублікі.
 
2 сакавіка Міністр С.Мартынаў возьме ўдзел у сумеснай міністэрскай сустрэчы ў фармаце "Вышаградская група" + "Усходняе партнёрства" + краіны Балтыі + "тройка" старшынь Еўрасаюза. Удзельнікі сустрэчы, якая праводзіцца па ініцыятыве Венгрыі як дзеючага старшыні Вышаградскай групы, плануюць абмеркаваць пытанні рэалізацыі і далейшага развіцця праграмы "Усходняе партнёрства". 
 
Даведка:
 
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Венгрыяй былі ўсталяваны 12 лютага 1992 г. З 2000 года на рэгулярнай аснове праводзяцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. У 2009-2010 гадах актывізаваны міжпарламенцкі дыялог: у нацыянальных парламентах створаны групы двухбаковага сяброўства, адбыўся абмен візітамі парламенцкіх дэлегацый.
 
У 2009 годзе аб'ём гандлю паміж Беларуссю і Венгрыяй склаў 206,5 млн. долараў ЗША і паменшыўся на 40,3 працэнты, беларускі экспарт склаў 76,2 млн. долараў і скараціўся на 55,7 працэнты, венгерскі імпарт склаў 116,9 млн. долараў і паменшыўся на 27,8 працэнты.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас візіту адбудуцца перамовы беларускай дэлегацыі з Міністрам замежных спраў Венгрыі Петэрам Балажам. Запланаваны сустрэчы ва Ўрадзе і ў Дзяржаўным сходзе Венгерскай Рэспублікі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика