Аляксандр Лукашэнка перавыбраны прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. 21.by

Аляксандр Лукашэнка перавыбраны прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта

10.04.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перавыбраны на чарговы тэрмін на пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Такое рашэнне аднагалосна прынялі ўчора ўдзельнікі алімпійскага сходу ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першым віцэ-прэзідэнтам НАК выбраны памочнік кіраўніка дзяржавы па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкоў. Намеснікамі кіраўніка НАК сталі Генадзь Аляксеенка і Сяргей Цяцерын.

У склад выканкама НАК увайшлі Андрэй Асташэвіч, Юрый Бародзіч, Алег Качан, Эліна Зверава, Георгій Катулін, Мікалай Купцоў, Марына Лобач і Аляксей Мірашнічэнка.

Удзельнікі алімпійскага сходу выбралі ў ганаровыя члены Нацыянальнага алімпійскага камітэта вядомых у мінулым спартсменаў: фехтавальшчыкаў Алену Бялову і Мікалая Алёхіна, лёгкаатлетку Марыю Іткіну і штангіста Валерыя Шарыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перавыбраны на чарговы тэрмін на пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Такое рашэнне аднагалосна прынялі ўчора ўдзельнікі алімпійскага сходу ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика