Лукашэнка: Сёй‑той напружваецца ў сувязі з беларуска‑ўкраінскімі адносінамі. 21.by

Лукашэнка: Сёй‑той напружваецца ў сувязі з беларуска‑ўкраінскімі адносінамі

29.04.2010 14:41 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёй‑той напружваецца ў сувязі з беларуска‑ўкраінскімі адносінамі, але мы не збіраемся супраць кагосьці сябраваць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка ў Мінску на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі і Украіне трэба «эканоміку сваю будаваць так, каб людзі жылі дастойна». Паводле яго слоў, прэзідэнты абмяркуюць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. »Нашы спецыялісты працавалі па ўсіх кірунках, каб падрыхтаваць сённяшнюю сустрэчу, і ў нас няма ў адносінах такіх сур’ёзных праблем, як, напрыклад, Чарнаморскі флот, — зазначыў беларускі кіраўнік. — Нам трэба адкінуць ужо вырашаныя пытанні і пакінуць тыя пытанні, якія важныя, распрацаваць нейкую дарожную карту ў стасунках Беларусі і Украіны».

У сваю чагу Януковіч падкрэсліў, што ў дзвюх краін «заўсёды былі, ёсць і будуць пытанні, якія трэба ўрэгуляваць і якія ўяўляюць цікавасць для нашых дзяржаў».

«Мы заўсёды будзем шукаць магчымасць, як аб’яднацца, каб абараняць свае інтарэсы», — сказаў Януковіч.

Ён зазначыў, што ў Беларусі і Украіны «ёсць і агульная чарнобыльская трагедыя». «Усё яшчэ застаецца вялікая колькасць нявырашаных пытанняў. Напрыклад, дагэтуль няма саркафага над чацвёртым блокам, на пабудову якога неабходна 400 млн. еўра», — заявіў Януковіч.

Паводле слоў украінскага прэзідэнта, ён выступіў ініцыятарам правядзення ў 2011 годзе ў Кіеве міжнароднай канферэнцыі па праблемах Чарнобыля з удзелам краін‑донараў. «Мы як краіны, якія найбольш пацярпелі ад наступстваў гэтай аварыі, павінны сумесна ініцыяваць вырашэнне гэтых пытанняў і сумесна адстойваць сваю пазіцыю», — сказаў Януковіч.

Ён выказаў удзячнасць Лукашэнку за тое, што парламент Беларусі ратыфікаваў пагадненне аб дэмаркацыі беларуска‑ўкраінскай мяжы. «Гэта адкрые для нас новыя магчымасці», — дадаў украінскі прэзідэнт.

Януковіч падкрэсліў, што пры падрыхтоўцы сустрэчы двух прэзідэнтаў была праведзена вялікая праца і сёння паводле вынікаў перамоў будуць падпісаны шэраг пагадненняў.


Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў падчас сустрэчы ў Мінску з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика