Лукашэнка «Мы тады былі ў адных акопах, а па той бок былі яны». 21.by

Лукашэнка «Мы тады былі ў адных акопах, а па той бок былі яны»

17.06.2010 17:21 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адносіны дзяржаў і народаў вымяраюцца не кубаметрамі газу або тонамі нафты.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, дзелячыся сваімі ўражаннямі пасля перадпрэм’ернага прагляду беларуска‑расійскага мастацкага фільма «Брэсцкая крэпасць» у мінскім кінатэатры «Цэнтральны».

Кіраўнік беларускай дзяржавы, звяртаючыся да старшыні ТРА Саюзнай дзяржавы Ігара Угольнікава, папрасіў як мага хутчэй перадаць гэты фільм кіраўніцтву Расіі. «Для іх ён вельмі актуальны», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

«Трэба памятаць пра адно: што адносіны паміж дзяржавамі, народамі вымяраецца не кубаметрамі газу і тонамі нафты, пошлінамі або іх адсутнасцю.

Трэба памятаць, што мы разам абаранялі»,

— падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго словаў, гэты фільм навеяў на яго цэлую буру уражанняў «на злобу дня».

Ён адзначыў, што падчас перамоваў у Маскве з боку расійскага кіраўніцтва часта гучыць слова «прагматызм».

«Трэба перафарматаваць нашы адносіны і зрабіць іх прагматычнымі»,

— сказаў Аляксандр Лукашэнка, цытуючы кіраўніцтва Расіі, адзначыўшы, што зараз у Маскве гэта вельмі модная фраза.

«Хацеў бы, каб яны паглядзелі вось гэта (фільм «Брэсцкая крэпасць»).

Мы тады былі ў адных акопах, а па той бок былі яны», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што зусім не заклікае да якога‑небудзь дыпламатычнага ці эканамічнага рэваншу. «Проста трэба памятаць, што было ў нашай гісторыі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, назваўшы кінастужку «Брэсцкая крэпасць» вельмі своечасовай».

Хацеў бы, каб масавы глядач хутчэй убачыў гэта цудоўнае кіно», — дадаў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што і надалей гатовы прымаць удзел у стварэнні такіх фільмаў.


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на ультыматум Расіі наконт аплаты за газ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика