Прэзыдэнт Літвы сочыць за сытуацыяй з Л.Банкаўскасам. 21.by

Прэзыдэнт Літвы сочыць за сытуацыяй з Л.Банкаўскасам

19.08.2010 14:54 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце спадзяецца, што беларускія праваахоўчыя органы, разумеючы далікатнасьць сытуацыі, апэратыўна і аб’ектыўна правядуць сьледзтва ў справе затрыманага супрацоўніка віленскай паліцыі Лайманаса Банкаўскаса.

«Літва зацікаўленая ў тым, каб як мага хутчэй атрымаць адказы ў сувязі з гэтым затрыманьнем (…). Прэзыдэнт спадзяецца, што кіраўніцтва Беларусі, разумеючы далікатнасьць сытуацыі, забясьпечыць правядзеньне апэратыўнага і аб’ектыўнага сьледзтва», — пераказала словы прэзыдэнткі агенцтву BNS яе дарадніца Дайва Ульбінайце.

Д.Грыбаўскайце таксама выказала спадзяваньне, што гэты інцыдэнт не пашкодзіць літоўска-беларускім дачыненьням.

Паводле Д.Ульбінайце, прэзыдэнтура сочыць за сытуацыяй з затрыманьнем Л.Банкаўскаса.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце спадзяецца, што беларускія праваахоўчыя органы, разумеючы далікатнасьць сытуацыі, апэратыўна і аб’ектыўна правядуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика