Настаўнікам павысяць заробкі. 21.by

Настаўнікам павысяць заробкі

19.08.2010 14:54 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праект пастановы аб павышэнні заработнай платы педагагічным работнікам падрыхтаваны і знаходзіцца на разглядзе ўрада.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 жніўня ў Мінску паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно.

Да прыняцця пастановы ён адмовіўся паведаміць пра дату і памеры павелічэння заработнай платы беларускім педагогам. Фарыно паведаміў, што ў беларускіх школах працуюць 110.770 настаўнікаў, сярод якіх прыкладна 8 тыс. пенсіянераў і 5,2 тыс. маладых спецыялістаў.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у чэрвені гэтага года сярэдні заробак ва ўстановах адукацыі быў 874,1 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 965,5 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 2 млн. 157,1 тыс. рублёў.

Нагадаем, 5 жніўня Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, запатрабаваў павялічыць зарплату работнікам сферы адукацыі і аховы здароўя.

У лютым 2009 года зарплата настаўнікам была павышаная ў адпаведнасці з дэкрэтам прэзідэнта № 15 «Аб некаторых пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі». Заробкі педагогам павялічыліся на 5%, хаця Міністэрства адукацыі прапанавала 25-працэнтнае павышэнне. Акрамя таго, зарплата настаўнікаў, як і іншых работнікаў бюджэтнай сферы, звязана з тарыфнай стаўкай першага разраду, якая перыядычна пераглядаецца ўрадам. Сёлета яна павялічвалася двойчы — 1 студзеня і 1 чэрвеня.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект пастановы аб павышэнні заработнай платы педагагічным работнікам падрыхтаваны і знаходзіцца на разглядзе ўрада. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика