Ці згодны вы стаць пад сцягі Аляксандра Мілінкевіча?
20.08.2010
—
Новости Политики
|
"Я хацеў бы аб'яднаць людзей, якім не ўсё роўна, дзе будзе Беларусь, які шлях развіцця яна абярэ. Прыцягнуць новых людзей, мець добрыя праграмы перабудовы Беларусі. На гэта трэба працаваць увесь час. Я бяру на сябе ролю лідэра прабеларускіх праеўрапейскіх сіл", — такую заяву зусім нядаўна зрабіў лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. Заява, трэба сказаць, даволі амбіцыёзная, асабліва для чалавека, які ў 2006 годзе быў адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі. Што з гэтага атрымалася, добра памятаюць усе… "Народная Воля" вырашыла высветліць, што думаюць наконт заявы Мілінкевіча іншыя палітыкі, некаторыя з якіх, дарэчы, таксама заяўлялі пра гатоўнасць аб'яднаць "усе прабеларускія праеўрапейскія сілы". Пытанне ім сфармулявалі так: "Ці згодны вы стаць пад сцягі Аляксандра Мілінкевіча?". Андрэй САННІКАЎ, намеснік міністра замежных спраў Беларусі ў 1995—1996 гадах, магчымы кандыдат на пасаду прэзідэнта: — Я не буду каменціраваць выказванне Аляксандра Мілінкевіча… Валерый ФРАЛОЎ, генерал, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі: — Ніколі ў жыцці не стану пад сцягі Аляксандра Мілінкевіча… Не хацелася б нікога загадзя крыўдзіць, але ў будучай прэзідэнцкай кампаніі, на маю думку, у Мілінкевіча будзе ясна акрэсленая роля. Дай Бог памыліцца, але мне падаецца, што Мілінкевіч выступіць спарынг-партнёрам для дзеючага кіраўніка дзяржавы… Рыгор КОСТУСЕЎ, намеснік старшыні Партыі БНФ: — Такой заявы ад Аляксандра Мілінкевіча я асабіста не чуў. Але калі журналісты пішуць… Хачу адзначыць, што рух "За свабоду" і Партыя БНФ — саюзнікі. Казаць пра тое, што Партыя БНФ стане пад сцягі руху, які ўзначальвае Аляксандр Мілінкевіч, няправільна. Так, у нас агульныя мэты — незалежнасць Беларусі, абарона яе суверэнітэту. Аднак партыя — гэта партыя, а рух — гэта рух. Тым не менш нашы структуры будуць супрацоўнічаць і далей… Мікола СТАТКЕВІЧ, каардынатар незарэгістраванай "Еўрапейскай кааліцыі": — Беларусь — еўрапейская краіна, і яна павінна рухацца ў бок Еўрасаюза. Я, як каардынатар "Еўрапейскай кааліцыі", гаварыў пра гэта з 2003 года. Добра, што з цягам часу ў гэтай ідэі ўсё больш прыхільнікаў. Што тычыцца заявы Мілінкевіча, то адной толькі заявы, безумоўна, мала: яна павінна быць падмацавана рашучымі дзеяннямі, у тым ліку і падчас будучай прэзідэнцкай кампаніі. Калі заява Аляксандра Уладзіміравіча так і застанецца без канкрэтыкі, то гэта адно, а вось калі Мілінкевіч прадэманструе рэальныя здольнасці для аб'яднання праеўрапейскіх сіл, калі Мілінкевіч стане рэальным лідэрам, а не чалавекам, які толькі дэкларуе намеры і робіць заявы, то, думаю, можна будзе стаць пад яго сцягі ўсім нам… Віталь РЫМАШЭЎСКІ, прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду ад ствараемай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя": — Безумоўна, не. З іншымі дэмакратычнымі партыямі і сіламі мы можам размаўляць аб партнёрстве, а не аб лідэрстве сярод усіх дэмакратычных сіл. Што тычыцца Аляксандра Мілінкевіча, то ён не можа стаць лідэрам дэмакратычных сіл Беларусі. У яго няма апаведных якасцяў. Таму пад сцягі Аляксандра Уладзіміравіча станавіцца не збіраемся… Яраслаў РАМАНЧУК: «Мілінкевіч зрабіў усё магчымае, каб разбурыць Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы» На жаль, "Народная Воля" не змагла датэлефанавацца да намесніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, які вылучаны партыяй у якасці прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта. Аднак у інтэрв'ю сайту "Беларускі партызан" Раманчук адзначыў: "Перш чым рабіць такія заявы, трэба паглядзець, што Аляксандр Мілінкевіч зрабіў за мінулы час. У 2006 годзе ён расчараваў дэмакратычную грамадскасць, зараз ён не змог дамагчыся свайго вылучэння нават у межах "Беларускага незалежніцкага блоку". Вакол — падман, подкупы, разбурэнне. Мілінкевіч ужо заявіў, што надыходзячыя выбары — гэта не выбары, а пераходны этап. Больш чэсна было б не ўдзельнічаць у гэтай кампаніі ўвогуле, калі ты не верыш у перамогу. Мілінкевіч зрабіў усё магчымае, каб разбурыць Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы, і зараз ён сваімі рукамі разбурае адзінства дэмакратычных сіл, што выглядае яўна не па-еўрапейску. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Я хацеў бы аб'яднаць людзей, якім не ўсё роўна, дзе будзе Беларусь, які шлях развіцця яна абярэ. Прыцягнуць новых людзей, мець добрыя праграмы перабудовы Беларусі....
|
|