Прызначэнне выбараў адкладаецца да 14 верасня?. 21.by

Прызначэнне выбараў адкладаецца да 14 верасня?

07.09.2010 10:47 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпутаты, удзельнікі пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў зацьвердзілі пералік пытаньняў, якія зьбіраюцца разглядзець на гэтай сэсіі.

У агульным сьпісе шэсьць пытаньняў, два з якіх арганізацыйныя і чатыры тычацца зьмяненьняў у падатковы і бюджэтны кодэксы, а таксама бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і рэспубліканскага бюджэту на 2011 год.

У мяркуемым сьпісе парадку дня няма пытаньняў аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў.

Акрамя таго, дэпутаты атрымалі прыкладны графік працы Палаты прадстаўнікоў на верасень 2010. Тут зьвяртае ўвагу на сябе тое, што роўна праз тыдзень 14 верасьня пройдзе яшчэ адно пазачарговае паседжаньне ПП. Мяркуецца, што праз тыдзень дэпутаты разгледзяць фінансавыя пытаньні ў другім чытаньні. Але таксама нельга выключаць, што 14 верасьня ў парадку дня можа зьявіцца і пытаньне аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты зацьвердзілі пералік пытанняў, якія збіраюцца разгледзець на гэтай сесіі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика