Міністры замежных спраў Беларусі, Літвы і Украіны правядуць у Мінску трохбаковыя перамовы. 21.by

Міністры замежных спраў Беларусі, Літвы і Украіны правядуць у Мінску трохбаковыя перамовы

07.09.2010 12:06 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 верасня Мінск з рабочым візітам наведаюць міністры замежных спраў Літвы і Украіны — Аўдронюс Ажубаліс і Канстанцін Грышчанка, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Міністры возьмуць удзел у трэцім раундзе трохбаковых кансультацый кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі, Літвы і Украіны. Папярэднія сустрэчы ў аналагічным фармаце адбыліся ў Вільнюсе ў лютым 2009 года і ў Кіеве ў лістападзе 2009 года.

Бакі маюць намер абмеркаваць стан і перспектывы развіцця ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства», варыянты каардынацыі дзеянняў Беларусі, Украіны і Літвы ў мэтах прасоўвання агульных інтарэсаў у яе рамках, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў.

Удзельнікі сустрэчы таксама разгледзяць актуальныя пытанні беларуска-ўкраінскага і беларуска-літоўскага супрацоўніцтва.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 верасня Мінск з рабочым візітам наведаюць міністры замежных спраў Літвы і Украіны — Аўдронюс Ажубаліс і Канстанцін Грышчанка, паведамляе прэс-служба МЗС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика